Стрыпунскі сельсавет
Стрыпу́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Стрыпуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бялкоўшчынскага (8 населеных пунктаў: Гінкаўшчына, Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі і Ябравічы) і Крэўскага (10 населеных пунктаў: Вайташы, Гамзічы, Гаравыя, Мірклішкі, Монтацішкі, Панарка, Полтараўшчына, Скірдзімы, Франаполь і Яніна) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.