Студзянец (Шумяцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Студзянец. Студзянец (руск.: Студенец) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Студзянецкага сельскага паселішча.
Гісторыя
У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Студзянец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
У 1762—1772 гадах на ўзвышаным беразе рэчкі размяшчалася шляхецкая сядзіба Асмалоўскага[ru]. У яго маёнтак уваходзілі драўляны панскі дом, касцёл, купальня, выкладзеная цэглай, плаціна, праз якую праходзіла дарога Шумячы — Мсціслаў, падземны таемны ход даўжынёй каля 70 м, шмат ворнай зямлі, выпасаў, лесу.
Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў пераабсталяваны ў праваслаўны храм Архангела Міхаіла. Адначасова былі асвечаныя дзеючыя могілкі.
Могілак за ўсю гісторыю існавання вёскі было тры. Першыя — на краі вёскі. З левага боку дарогі на Шумячы. Гэтая могілкі былі ў паганскія часы. Пра гэта сведчаць шмат вяковыя хвоі, якіх, па расказах старажылаў, да пачатку Другой сусветнай вайны налічвалася каля 16. Другія — месца, дзе зараз знаходзіцца помнік воінам, загінулым падчас Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах. Сведкі гэтаму — шэсць груба абчасаных з каменя крыжоў. Паводле падання, гэта могілкі часоў хрышчэння Русі.
У 1817 годзе ў вёсцы было створанае вайсковае паселішча, тут быў батальён Полацкага пяхотнага палка.
Паводле афіцыйных звестак на 1866 год беларусы складалі 94,7 % насельніцтва.
XX стагоддзе
У «Спісе населеных месцаў…» запісана: «сяло Студзянец размяшчалася на тракце і ўваходзіла ў склад Загусцінскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні».
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР, але 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1929 годзе з частак тэрыторый былога Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўльскага павета Смаленскай губерні быў утвораны Шумяцкі раён, куды і ўвайшла вёска Студзянец.
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.