Шумяцкі раён
Шумяцкі раён (руск.: Шумячский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтар — гарадскі пасёлак Шумячы.
Геаграфія
Плошча раёна — 1367,71 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўльскім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Беларуссю.
Раён размяшчаецца Асцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Буйныя рэкі: Асцёр, Сож, Шумячка.
Гісторыя
Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторый Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).
Беларуская дыяспара
У раёне з 2016 года дзейнічае філіял грамадскай арганізацыі нацыянальнай-культурнай аўтаноміі беларусаў, старшыня якой Леанід Міхайлавіч Долусаў.
Муніцыпальныя-тэрытарыяльнае падзел
З 2006 года ў Шумяцкім раёне 140 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і сямі сельскіх паселішчаў:
| № | Гарадское і сельскія паселішчы | Адміністрацыйны цэнтр | Колькасць населеных пунктаў | Насельніцтва | Плошча, км² |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Шумяцкае гарадское паселішча | пгт Шумячы | 1 | ▼3817 | 7,31[1] |
| 2 | Надзейкавіцкае сельскае паселішча | вёска Надзейкавічы | 20 | ▼500 | 207,30[1] |
| 3 | Азёрнае сельскае паселішча | вёска Азёрная | 37 | ▼945 | 217,14[1] |
| 4 | Первамайскае сельскае паселішча | сяло Первамайскі | 13 | ▼1702 | 279,49[1] |
| 5 | Панятоўскае сельскае паселішча | станцыя Панятоўка | 17 | ▼708 | 139,44[1] |
| 6 | Рускаўскае сельскае паселішча | сяло Рускае | 21 | ▼670 | 136,09[1] |
| 7 | Снегіроўскае сельскае паселішча | вёска Снегіроўка | 22 | ▼714 | 233,00[1] |
| 8 | Студзянецкае сельскае паселішча | вёска Студзянец | 9 | 319 | 149,85[1] |
Эканоміка
У раёне маюцца радовішчы лёгкоплавких глін катэгорыі «А» для выпуску цэглы маркі 150—200, выпрацоўка пры вырабе 15 млн шт. у год — праз 70 гадоў.
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і зерневодстве, ільнаводстве, вырошчванні бульбы. Прамысловасць: Першамайскі шкляны завод (заснаваны ў 1879 годзе), ільнозавод, спіртзавод, хлебакамбінат.
Славутасці
- У раёне знаходзяцца 494 кургана (па берагах рэк).
- Помнік прыроды мясцовага значэння — гай Карэльскай бярозы каля вёскі Вігурына Паляна.
Культавыя славутасці
- У вёсцы Дубавіцы паўразбураная царква канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, стылізаваная пад XVIII стагоддзе.
Транспарт
Аўтадарога А130 «Масква-Варшава» (Варшаўская шаша). Чыгунка Рослаўль — Магілёў.
Асобы
Змітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладчык
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шумяцкі раён
Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Шумяцкага раёна Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.