Сяло
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сяло (значэнні).
Сяло — тып буйнога сельскага пасялення, часцей за ўсё цэнтра воласці, у цэнтры якога меліся царква, або касцёл. Азначэнне ўжываецца ў старажытных летапісах і распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах.
Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзніклі ў XII ст. — XIII ст. у сувязі з запрыгоньваннем сельскай абшчыны. У летапісных паведамленнях таго часу шырока згадваюцца княжыя, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін “сяло” меў значэнне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месціліся і хаты чэлядзі. У той жа, у адрозненні ад пагоста, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладанняў на пэўнай тэрыторыі.
Галоўная прыкмета сяла — наяўнасць абшарніцкага маёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову пагоста-цэнтра: царкоўны двор, карчма, грамадская крама, вуліцы-канцы з сялянскімі дварамі. На працягу існавання феадальна-прыгонная сістэмы сёлы захоўвалі сваё значэнне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыферэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцый (ваяводстваў, старостваў, дзяржаў) сёлы таксама набываюць значэнне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасля далучэння земляў Беларусі да Расійскай імперыі сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасцей у складзе паветаў. Пазней, у XIX ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква, або касцёл, вучылішча і валасное праўленне. У XX ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік перспектыўных паселішчаў, многія з якіх у 1970-я — 1980-я былі перабудаваны паводле ўзорных генпланаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі.[1]
Зноскі
- ↑ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 19—21
Літаратура
- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- А. І. Лакотка, рэдкал. В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка, “Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору” (Беларусы: у 8 тамах), г. Мінск, “Тэхналогія”, 1997 г., ISBN 985-6234-28-X, т. 2.
Катэгорыя·Населеныя пункты Катэгорыя·Населеныя пункты Іртышскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Атбасарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Буландынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Валагодскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Веліжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гагарынскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жалагашскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казалінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кармакшынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клічаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Куршымскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лябяжынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лёзненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Майскага раёна Паўладарскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Свіслацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сырдар’інскага раёна Кызылардзінскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тупкараганскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Уланскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Урджарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чыілійскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты гарадской адміністрацыі Аксу Катэгорыя·Населеныя пункты гарадской адміністрацыі Кызыларды Катэгорыя·Населеныя пункты гарадской адміністрацыі Экібастуза Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.