wd wp Пошук:

Сянькоўшчынскі сельсавет

Сянько́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сянькоўшчына. Плошча сельсавета — 10393 га.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кастровіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кастровічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў Слонімскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бярдовічы, Куцэйкі, Мілаванне, Сянькоўшчына, Шышкі і Ягнешчыцы), сельсавет перададзены ў склад Слонімскага раёна[1]. 17 чэрвеня 1996 года перайменаваны ў Сянькоўшчынскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Сянькоўшчына.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1467 чалавек[2], з іх 91,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 2,6 % — палякі[3].

На 2011 год у 15 населеных пунктах сельсавета пражывала 1636 чалавек, з іх ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў — 653, старэйшых за 60 гадоў — 696, дзяцей — 287, 838 двароў.

Эканоміка

Станам на 1 студзеня 2007 года ў гаспадарках грамадзян утрымоўваліся 171 карова, 608 свіней, 12 коней, 33 казы, 25 авечак, 3587 галоў птушкі. На тэрыторыі сельсавета займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю СВК «Сянькоўшчына» і фермерская гаспадарка «Людміла».

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слонімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be