Сівас
Сіва́с[1] (ранейшыя назвы: Себастыя[1], Севастыя Кападакійская, Кабіра[1], Дыяспаліс[1]; турэцк.: Sivas, лац.: Sebastia, Sebastea, Sebasteia, грэч.: Σεβάστεια) — горад у Турцыі, цэнтр правінцыі Сівас у цэнтральнай Анатоліі. Насельніцтва 297 тыс. чал. (2007).
Заснаваны ў I стагоддзі да н.э., быў рымскім фарпостам у гэтым рэгіёне. Доўгі час належаў Візантыі. Пасля Бітвы пры Манцыкерце ў 1071 адышоў сельджукам. З 1408 належаў асманскім туркам.
У 1919 годзе ў горадзе пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля адбыўся кангрэс анаталійскіх дэлегатаў, які стаў істотным пунктам ва ўтварэнні Турэцкай Рэспублікі.
Вядомыя асобы
- Рышар Жэранян (1921—2019) — французскі мастак і літограф армянскага паходжання.
Зноскі
- 1 2 3 4 БелЭн, 2002
Літаратура
- Сівас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 364. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.