wd wp Пошук:

Сімферопаль

Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт) — горад на Крымскім паўвостраве[1]. Ва Украiне мае статус сталіцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.

У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

Клімат

  • Сярэднегадавая тэмпература — +10,5 °C;
  • Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,5 м/с;
  • Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 73 %;

Культура

У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.

У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Зерэндзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крыма Катэгорыя·Населеныя пункты Сімферопальскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, падпарадкаваныя Сімферопальскаму гарсавету Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Крыма
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be