Сінтра
Сі́нтра (парт.: Sintra; [‘sĩtɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 27 тыс. жыхароў (горад), 363,7 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.
Размяшчэнне
Горад размешчаны ў 23 км паўночна-заходней гарады Лісабон. У 18 кіламетрах ад горада знаходзіцца мыс Рока — самы заходні пункт Еўраазіяцкага кантынента.
Муніцыпалітэт мяжуе:
- на поўначы — муніцыпалітэт Мафра
- на ўсходзе — муніцыпалітэты Лорэш і Адывелаш
- на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэт Амадора
- на поўдні — муніцыпалітэты Аейраш і Кашкайш
- на захадзе — Атлантычны акіян
Насельніцтва
| 1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
| 12 486 | 17 129 | 26 074 | 37 986 | 79 964 | 226 428 | 260 951 | 363 749 | 409 482 |
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1154 годзе. Да гэтага на гэтым месцы знаходзілася аднайменная крэпасць.
Славутасці
Сінтра і наваколлі з’яўляюцца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за шматлікіх славутасцяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.
У самым горадзе размешчаны Нацыянальны палац Сінтры, а ў прылеглай горна-лесапаркавай зоне (Serra de Sintra) — палац Пена і паўразбураны Замак маўраў.
Непадалёк ад горада размешчаны вытанчаны Палац Мансерат і Кляштар капуцынаў.
Стары маўрытанскі горад з крэпасцю, якую ўзяў кароль Афонсу I у 1147 г., ужо ў Сярэднявеччы служыў летняй рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. У Сінтры знаходзіцца знакамітае памесце Кінта да Рэгалейра, на тэрыторыі якога знаходзіцца Палац Рэгалейра і прыгожы парк, які таксама ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Ад Сінтры да мора пракладзена трамвайная лінія, якая адначасова з’яўляецца «жывым» музеем, бо на ёй ходзяць старадаўнія трамваі, пабудаваныя больш ста гадоў назад.
Эканоміка
Раёны
Фотагалерэя
Палац СінтраЗамак маўраў, Сінтра
Сцяг над замкам
Палац Пена
Кляштар Капуцынаў
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты акругі Лісабон
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.