Мафра
Мафра (парт.: Mafra; [‘mafɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.
Размяшчэнне
Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.
Адлегласць да:
Муніцыпалітэт мяжуе:
- на поўначы — муніцыпалітэт Торэш-Ведраш
- на паўночным усходзе — муніцыпалітэт Сабрал-дэ-Монтэ-Аграсу
- на ўсходзе — муніцыпалітэт Аруда-душ-Віньюш
- на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэт Ларэш
- на поўдні — муніцыпалітэт Сінтра
- на захадзе — Атлантычны акіян
Насельніцтва
Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004) | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
4200 | 10734 | 25021 | 29750 | 35739 | 43899 | 43731 | 54358 | 62009 |
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1189 годзе.
Славутасці
Асноўны артыкул: Палац Мафра
- Манастырскі ансамбль у Мафры, пабудаваны ў 1707—1750 гг., узнік у выніку грандыёзнага праекта караля Жуана V. У гонар нараджэння спадчынніка ён вырашыў ажыццявіць сваю славалюбівую мару — засланіць іспанскі Эскарыял. У мастацкім рамане Жазэ Сарамага «Успаміны пра манастыр» (парт.: Memorial do convento) (1982) сцвярджаецца, што ў будаўніцтве манастыра ўдзельнічалі больш 50 тысяч чалавек, сілком сагнаных з усёй Партугаліі. Аплачвалася каласальнае будаўніцтва золатам і дыяментамі, якія паступалі з Бразіліі. За галоўным фасадам даўжынёй 220 м размешчаны 880 памяшканняў, якія наўрад ці былі заселены. Увесь комплекс займае плошчу 40 тысяч кв.м., а мармуровая базіліка замка па памерах параўнальная з саборам.
У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з’яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».
- Таксама вядомы парк — запаведнік Тапада Насьёнал дэ Мафра.
Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісаў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.
Эканоміка
Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.
Раёны
Фотагалерэя
Спасылкі
- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта
- Карта і фота Мафра Архівавана 19 студзеня 2014.
- Фота Мафра
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1189 годзе Катэгорыя·Муніцыпалітэты акругі Лісабон
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.