wd wp Пошук:

Такамацу

Такама́цу (яп.: 高松市 Такамацу-сі?) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Кагава на востраве Сікоку, буйны порт на Унутраным японскім моры. 26 верасня 2005 года і 10 студзеня 2006 года Такамацу быў пашыраны за кошт далучэння пасёлкаў Сіяноэ, Мурэ, Адзі, Кагава, Конан і Какубундзі. Плошча горада складае 375,14 км²,[1] насельніцтва — 419 429 чалавек (1 кастрычніка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,06 чал./км².

Гісторыя і турызм

Паселішча афіцыйна атрымала статус горада 15 лютага 1890 года. Такамацу быў і заставаўся палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёна з перыяду Эда, калі кіраўнікі дынастыі Мацудайра зрабілі яго сталіцай сваіх уладанняў.

З адкрыццём вялікага моста Сэто цягнікі курсуюць з Такамацу ва Уно (Тамана, Акаяма).

Галоўнай славутасцю Такамацу можна лічыць парк Рыцурын — выдатны сад, закладзены ў перыяд Эда.

Спорт

У горадзе грунтуецца футбольны клуб «Каматамарэ Санукі».

Гарады-пабрацімы

Згадванні ў літаратуры

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 統計年鑑 / 人口・世帯(яп.)   (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Кагава (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагава. Праверана 24 кастрычніка 2012.
  3. https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1890 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be