Талсі
Та́лсі (лат.: Talsi) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Талсінскага краю. Плошча 7,83 км². Насельніцтва 10377 чал. (2016).
Гісторыя
Першымі ў гэтай мясцовасці пасяліліся лівы, пасля куршы. Назва горада ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 годам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узвядзенне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагоддзя не спрыяла росту Талсі.
Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швецыі, Расійскай імперыі.
У 1917 годзе атрымаў статус горада.
Памятныя мясціны
- Талсінскае гарадзішча.
- Гарадскі парк.
- Сядзіба барона фон Фірка, дзейнічае музэй.
- Евангельская лютэранская царква.
Гарады-пабрацімы
- Шчолкава, Расія
- Шэлтан, ЗША
- Прэны, Літва
- Таўраге, Літва
- Глоструп, Данія
- Курэссаарэ, Эстонія
- Сёдэрчэпінг, Швецыя
Зноскі
- 1 2 Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 25 лютага 2021.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талсі
- Сайт Талсаў (лат.) (руск.) (ням.) (англ.)
- Насельніцтва паводле стану на 2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.