wd wp Пошук:

Торчын (Валынская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Торчын.

Торчын[1] (укр.: Торчин) — пасёлак гарадскога тыпу ў Луцкім раёне Валынскай вобласці Украіны.

Гісторыя

У складзе Кіеўскай Русі і Галіцка-Валынскага княства

  • 1093 год — першае згадванне аб Торчыне як аб мястэчку на востраве Застрыжжа з драўлянымі ўмацаваннямі
  • 1193 год- у Торчыне пабудавана першая праваслаўная царква св. Яна Багаслова
  • 1190 год - Торчын згадваецца як мястэчка Валынскага княства
  • 1230 год - у Іпацьеўскім летапісе Торчын згадваецца як мястэчка-крэпасць Галіцка-Валынскага княства

У складзе Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

  • 1340 год - Торчын стаў валасным цэнтрам Луцкага павета
  • 1480 год — Торчын адышоў луцкім каталіцкім біскупам
  • 1538-1540 - луцкі каталіцкі біскуп Юрый Фальчэўскі будуе ў мястэчку ўнутраныя і знешнія замкавыя ўмацаванні
  • 10 ліпеня 1540 года - па хадайніцтве біскупа Юрыя Фальчэўскага кароль Жыгімонт І у сувязі з развіццём мястэчка надаў яму магдэбургскае права і статус горада, дазволіў праводзіць штотыднёвыя таргі і тры вялікія кірмашы на год
  • 1541 год - пабудавана і асвечана Свята-Георгіеўская праваслаўная царква, што дзейнічала да 1798 г.
  • 28 лютага 1546 года - кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст сваім прывілеем пацвердзіў магдэбургскі статус горада

У складзе Рэчы Паспалітай

  • XVI стагоддзе - у Торчыне дзейнічалі 16 рамесных цэхаў
  • XVI-XVII стагоддзі - вырашчаны на землях Торчынскага замкавага маёнтка жыта і пшаніцу біскупы-уладальнікі мястэчка актыўна вывозілі праз Гданьскі марскі порт на продаж у Заходнюю Еўропу. Шырока выкарыстоўвалася так званая тарчынская мера вагі і аб’ёму
  • 1601 год - трохтыднёвая аблога і штурм Торчына татарамі. Гераічна абараняючыся, торчынцы выстаялі і адагналі ворага
  • 2 лістапада 1660 года - кароль Ян II Казімір сваім указам пацвердзіў магдэбургскі і гарадскі статус паселішча
  • 1687 год- торчынцы на чале з біскупам Станіславам Вітвіцкім вытрымалі 20-дзённую аблогу горада татарамі і, зрабіўшы смелую вылазку, адагналі нападнікаў
  • 1703 год - у Торчыне дзейнічаюць 7 праваслаўных цэркваў - Свята-Георгіеўская і 6 цэхавых
  • 1708 год - васьмітысячны шведскі ваенны атрад 2 тыдні штурмаваў горад. Торчын абаранялі наёмныя гайдукі-казакі і народнае апалчэнне
  • 1714 год - рымска-каталіцкі біскуп Аляксандр Выгоўскі (пляменнік Івана Выгоўскага) - тагачасны ўладальнік мястэчка - ратаваў месцічаў і людзей вакольных вёсак ад чумы, але і сам памёр ад гэтай хваробы
  • 14 чэрвеня 1767 года - упершыню ва Украіне знойдзены унікальны дакумент паўстанцкай арганізацыі — «Торчынскі маніфест», які стаў прадвеснікам Каляёўшчыны

У складзе Расійскай імперыі

  • 1795 год - у Торчыне адкрыта паштовая ўстанова
  • 1798-1800 гады — упаўнаважаны мясцовым грамадствам мешчанін, верагодна, войт Ануфрый Іванавіч Гарошка, абараніў у Сенаце гарадскі статус Торчына, выратаваўшы тым самым месцічаў ад запрыгоньвання, якога дамагаўся ў Сенаце генерал Т.І. Тутолмін
  • 1800 год — першае згадванне аб лясной ахове ў Торчыне
  • 21 верасня 1812 год - бітва пад Торчынам паміж рускімі і французскімі войскамі
  • 1830 год - адкрыта дзяржаўнае валасное вучылішча
  • 1835-1850 гады - у горадзе дзейнічала Свята-Стэфанаўская парафіі і бібліятэка пры ёй, заснавальнікам якіх быў святар Стэфан Тымінскі
  • 1846 год - адкрыта бальніца з некалькімі лекарамі
  • 1857 год - у мястэчку пачаў працаваць вінакураны завод. За год выраблялася да 22000 вёдраў напою.
  • 1875 год - адкрыта земскае народнае вучылішча
  • 1884 год - адкрыта царкоўна-прыходская школа
  • 1895 год - у Торчыне адкрыта паштова-тэлеграфная ўстанова
  • 1900 год - лекар Бенц Майер Бейлін пабудаваў на свае сродкі школу, у якой упершыню ўвёў ўрокі фізкультуры
  • 1901 год — у мястэчку дзейнічаюць 8 гарбарных устаноў, 2 вадзяныя млыны, вінакураны, піваварны, дражджавы, цагляны заводы і г.д.
  • 1904-1907 гады - у Торчыне мела маёнтак у 72,6 дзесяціны Леся Украінка
  • 1916 год - у мястэчку засноўваюць школу Сечавыя стральцы. Упершыню навучанне было на ўкраінскай мове

У складзе міжваеннай Польшчы

  • 1920 год - створана каманда пажарных
  • 1922-1923 гады - у мястэчку паўстала першая партыйная ячэйка Камуністычнай партыі Заходняй Украіны
  • 1923-1924 гады - у Торчыне адроджана грамацка-культурнае таварыства “Просвіта”
  • 1924 год - утварыўся Торчынскі райкам Камуністычнай партыі Заходняй Украіны
  • 1929 год - на Торчын распаўсюджаныя правілы гарадской забудовы
  • 1930 год - мясцовая абшчына абараніла гарадскі статус Торчына
  • 1935-1936 гады - праз Торчын праклалі брукаваную дарогу
  • 1936 год - торчынскі селянін Сцяпан Крэўскі заснаваў і арганізаваў працу цаглянага завода, які дзейнічаў да 1996 г.
  • 1938 год - пабудаваны першы кінатэатр

У складзе СССР

  • 1940 год - створаны промкамбінат і харчкамбінат
  • жнівень 1948 года - адноўлены калгас імя Калініна
  • верасень 1949 года - стварэнне арцелі імя Шчорса
  • 1952 год - пачала дзейнічаць партыйна-кандыдацкая група
  • 1953 год - створана першасная партыйная арганізацыя (1961 год - 30 камуністаў, 1967 год - 61 камуніст)
  • 1966 год - насельніцтва мястэчка дасягнула 5400 жыхароў
  • 1967 год — узведзены трохпавярховы будынак бальніцы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Луцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be