wd wp Пошук:

Травулан

Вялікая Брама

Травула́н (індан.: Trowulan) — комплекс археалагічных помнікаў вакол аднайменнай вёскі на ўсходзе вострава Ява ў Інданезіі. Звычайна атаесамляецца з цэнтрам сярэднявечнай імперыі Маджапахіт. Унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

У XIV - XV стст. у Травулане знаходзілася сталіца імперыі Маджапахіт. У кітайскіх крыніцах XV ст. яна апісана як вялікі чысты горад, умацаваны дзесяцімятровым цагляным мурам. У 1478 г. ён моцна пацярпеў падчас міжусобіц і быў пакінуты. Акрамя таго, тэрыторыя Травулана ўключала паселішчы сялян і рамеснікаў, сакральныя месцы і магільні.

Першае апісанне руін на месцы старажытнай сталіцы Маджапахіта было застаўлена ў 1817 г. Стэмфардам Рафлсам, брытанскім губернатар акупаваных зямель галандскай Ост-Індскай кампаніі ў 1811 - 1815 гг.

Славутасці

Травулан займае плошчу каля 100 км². Тут была зроблена значная колькасць археалагічных знаходак, большасць з якіх захоўваецца ў музеі Травулана.

Найбольш значныя помнікі:

  • Вялікая брама, або Баньянавая брамацагляныя ўмацаваныя вароты XIV - XV стст. вышынёй да 15,5 м. Іх прызначэнне да канца не высветлена. Першыя даследчыкі лічылі, што гэта быў уваход у горад, аднак навокал не было знойдзена рэшткаў гарадскога мура. Пазней высоўваліся гіпотэзы пра тое, што Вялікая брама — уваход у храм, рэзідэнцыю валадара або шлюз паміж важнымі часткамі горада.
  • Канды Тыкус — рэшткі індуісцкага храма, ад якога захаваўся рытуальны басейн.
  • Канды Браху — індуісцкі храм, які мог быць месцам пахавальнай крэмацыі раджаў Маджапахіта.
  • Сегаранвадасховішча, 800 м у даўжыню і 500 м у шырыню, абліцаванае чырвонай цэглай. Каля Сегарана знаходзяцца руіны храма Канды Менак.
  • Тралоё — комплекс магільняў XIV - XV стст.

Галерэя

  • Канды Тыкус
  • Рэшткі старажытнага канала
  • Сегаран
  • У музеі Травулана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be