wd wp Пошук:

Трашкунай

Трашкунай (літ.: Troškūnai, традыцыйная беларуская назва — Трашку́ны) — горад у цэнтральнай Літве, знаходзіцца ў Анікшчэйскім раёне Уцянскага павета. З’яўляецца адным з самых маленькіх гарадоў Літвы. Колькасць насельніцтва складае каля 480 чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі пра Трашкуны адносяцца да 1696 года. Бернардзінцамі Уладзіславам і Ганнай Сакалоўскімі былі пабудаваны касцёл і манастыр. Паселішча знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Трашкуны лічацца месцам нараджэння Канстанцінаса Шырвідаса[1], які лічыцца заснавальнікам літоўскай пісьменнасці. У 1795 годзе Трышкуны трапілі ў склад Расійскай імперыі. Падчас Першай Сусветнай вайны з лета 1915 года Трашкуны былі заняты нямецкімі войскамі.

З 1940 года да 1991 года Трашкунай уваходзіў у склад Літоўскай ССР, СССР. Гарадскія правы Трашкунай атрымаў у 1956 годзе. Герб Трашкуная быў зацверджаны 2 чэрвеня 2003 года. Аўтарам выявы герба стаў Раландас Рымкунас (Rolandas Rimkūnas)[2].

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Трашкуная
Год 1903 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 040 1 434 1 174 672 525 486

Славутасці

  • Касцёл і кляштар бернардзінцаў
  • Драўляная капліца на могілках (пабудавана ў 1790 годзе)

Зноскі

  1. Internetowa encyklopedia PWN
  2. Rolandas Rimkūnas. Gyvenimo aprašymas

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Анікшчэйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be