Трубчэўскі раён
Трубчэўскі раён (руск.: Трубчевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Трубчэўск.
Геаграфія
Плошча раёна — 1820 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Няруса (прыток Дзясны).
Гісторыя
У сувязі з увядзеннем у СССР новай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, у 1929 годзе тэрыторыя Бранскай губерні была падзелена на раёны, якія з 1 кастрычніка былі ўключаны ў склад новаўтворанай Заходняй вобласці. Адным з такіх раёнаў быў Трубчэўскі.
У 1937 годзе Трубчэўскі раён, у ліку іншых раёнаў, быў уключаны ў склад наноў утворанай Арлоўскай вобласці.
5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Трубчэўскі раён.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Гарадзецкае сельскае паселішча
- Сялецкае сельскае паселішча
- Семачкаўскае сельскае паселішча
- Цялецкае сельскае паселішча
- Усохскае сельскае паселішча
- Юраўскае сельскае паселішча
Славутасці
- Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Аляшанка
- Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Гнілёва
- Манастыр Спаса-Праабражэнскі і гарадзішча ў в. Кветунь
- Царква Св. Якіма і Ганны ў в. Любажычы
- Царква Св. Мікалая ў в. Любец
- Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Піліпавічы
- Царква Свв. апп. Пятра і Паўла ў в. Плюскаў
- Царква Св. Мітрафана ў в. Рабчоўск
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Радуціна
- Царква Маці Божай Смаленскай у в. Ратчына
- Царква Св. Мікалая ў в. Семачкі
- Царква Св. Духа ў в. Сялец
- Царква Св. Мікалая ў в. Цішына
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трубчэўскі раён
- Трубчэўскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.