wd wp Пошук:

Тршынец

Тршы́нец (чэшск.: Třinec, польск.: Trzyniec) — статутны горад у Чэхіі, у Мараўскасілезскім краі. Размешчаны на рацэ Ольшэ, на ўсходзе краіны, каля мяжы з Польшчай. Насельніцтва — 38953 чалавекі (2001).

Гісторыя

Вёска Тршынец з’явілася ў XIV стагоддзі. Упершыню згадана ў дакуменце 1444 года. Большасць насельніцтва ў той час займалася сельскай гаспадаркай, хоць раён быў багаты на адклады вапняку, жалезнай руды і гліны. У 1836 годзе пачалося будаўніцтва печы для апрацоўкі металу, у 1839 годзе пачаў функцыянаваць першы металургічны завод, які стаў найбуйнейшым у Цешынскай вобласці.

У 1851 годзе ў Тршынцы па ініцыятыве рабочых адкрылася першая школа. Будаўніцтва чыгункі ў 1871 годзе дало штуршок далейшаму развіццю Тршынца. Пасля падзелу Цешынскай вобласці ў 1920 годзе ўвайшоў у склад Чэхаславакіі. У 1931 годзе Тршынец атрымаў статус горада.

У кастрычніку 1938 года горад, разам з Цешынскай вобласцю, быў анэксіраваны Польшчай, падчас Другой сусветнай вайны належаў нацысцкай Германіі. Пасля заканчэння вайны горад быў вернуты Чэхаславакіі, навакольныя вёскі былі ўключаны ў яго склад.

Эканоміка

Тршынец — важны цэнтр чорнай металургіі. Тршынецкі металургічны завод з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Чэхіі. Транспартны вузел.

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky - 2017Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
  3. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be