wd wp Пошук:

Трэнта

Трэнта (італ.: Trento, ням.: Trient, лац.: Tridentum, на мясцовым дыялекце: Trent) — горад у Італіі на левым беразе р. Адыджэ на сярэдняй катлавіне. Сталіца рэгіёна Трэнціна-Альта-Адыджэ і правінцыі Трэнта. Насельніцтва горада на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прыгарадамі — 110 142 чалавек). Горад багаты пабудовамі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Горад, пад назвай Трыдэнтум, быў заснаваны ў часы Старажытнага Рыма і ўпершыню ўзгадваецца ў дарожных запісах Антонія як прыпынак на вялікай дарозе з Вероны ў Вельдыдэну (Інсбрук) над ракой Брэнер; пазней быў сталіцай вобласці Трыдэнціні. З IV ст. тут існуе епіскапія. Горад быў пад уладай астраготаў (V ст.) і лангабардаў (VI ст.); пасля заваявання лангабардаў франкамі (774) — у складзе Італійскага каралеўства. У 1027 імператар Конрад II аддаў тымчасовае кіраванне ў горадзе і вобласці мясцоваму епіскапу, а горад і вобласць перадаў у склад Германіі. Беспаспяховыя спробы Венецыі завалодаць горадам працягваліся да 1487. Тымчасовае епіскапскае праўленне працягвалася да 1803, калі ўладу тут узяла Аўстрыя. У 1805—1814 горад і вобласць належалі Баварыі, потым напалеонаўскай Францыі. У 1814 горад і вобласць Трэнціна былі фармальна анексаваныя Аўстрыяй, уваходзілі ў правінцыю Тыроль. Пасля горад быў далучаны да Італіі пасля Першай Сусветнай вайны.[1]

Эканоміка

Трэнта з’яўляецца цэнтрам рэгіёнам актыўным гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Прамысловасць: хімічная, металаапрацоўка, тэкстыльная, дрэваапрацоўка; выпускаюцца веласіпеды.

Культура і адукацыя

Трэнта мае ўніверсітэт з шматлікімі факультэтамі і навукова-даследчымі інстытутам дзе праводзяцца даследванні ў вобласці штучнага інтэлекту.

Галерэя

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be