Тула
Ту́ла (руск.: Тула) — горад у Расіi, цэнтр Тульскай вобласці, гарадской акругі горад Тула. Тула размешчана на поўначы Сярэднярускага ўзвышша на беразе ракі Упы за 193 км на поўдзень ад Масквы. Працягласць горада з поўначы на поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 25 км. Горад-Герой (з 1976 года).
Гісторыя
Тула ўпершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе XVI стагоддзя пад 1146 годам. Уваходзіла ў Разанскае княства, з 1503 года ў Маскоўскай дзяржаве. У 16-17 стст. важны ўмацаваны пункт на паўднёвай ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 годзе вытрымала аблогу войскаў крымскага хана Даўлет-Гірэя I. У 1607 годзе ў Тульскім крамлі абараняліся паўсталыя сяляне на чале з І. І. Балотнікавым. У 17 ст. становіцца цэнтрам жалезаробчай прамысловасці на базе мясцовых жалезных руд. У 1712 годзе па ўказе Пятра I у Туле быў заснаваны дзяржаўны зброевы завод. З 1796 года Тула — цэнтр Тульскай губерні. У 19 ст. у Туле развіваюцца вытворчасць зброі і металаапрацоўка, выраб самавараў і гармонікаў, саматужныя металічныя промыслы. У кастрычніку-снежні 1941 года часці Савецкай Арміі абаранялі горад ад нямецкіх войскаў.
Транспарт
Вядомыя асобы
- Іна Васілеўна Антонава (нар. 1952) — беларускі палітык.
- Барыс Адамавіч Булат (1912—1984) — Герой Савецкага Саюза
- Эдуард Міхайлавіч Загарульскі (нар. 1928) — беларускі гісторык, археолаг.
- Павел Паўлавіч Палубаяраў (1901—1984) — маршал, Герой Савецкага Саюза.
- Валерый Уладзіміравіч Палякоў — расійскі касманаўт.
- Усевалад Санаеў (1912—1996) — савецкі кінаакцёр.
- Леанід Пятровіч Татарынаў (1926—2011) — заолаг, палеантолаг, акадэмік Расійскай акадэміі навук.
- Ціхан (Шарапаў) (1886—1937) — праваслаўны рэлігійны дзеяч, епіскап.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Апольскага павета (Апольскае ваяводства) Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1990 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.