wd wp Пошук:

Тэмрук

Тэмрук[2] (руск.: Темрюк) — горад (з 1860 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тэмрукскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 35,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1831 годзе.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Кубань, пры ўпадзенні яе ў Тэмрукскі заліў Азоўскага мора, за 130 км на захад ад Краснадара, самы буйны населены пункт Таманскага паўвострава. Марскі порт, чыгуначная станцыя. Кліматычны курорт.

Рыбалоўства і рыбагадоўля, перапрацоўка рыбы. Харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая прамысловасць, турызм, вінаградарства і вінаробства.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Данецкага гарадскога савета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be