wd wp Пошук:

Тэрэспаль

Тэрэ́спаль[1] (польск.: Terespol) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Заходні Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст).

Гісторыя

З другой паловы XIII стагоддзя на месцы горада было сельскае паселішча Блоткаў (польск.: Błotków). Гісторыя паселішча звязана з імёнамі родаў Флемінгаў, Слушкаў і Чартарыскіх. Кашталян віленскі і польны гетман літоўскі Юзаф Багуслаў Слушка ў 1697 годзе заснаваў на гэтым жа месцы горад і назваў яго «Тэрэспаль» у гонар сваёй жонкі Тэрэзы. У XVIII стагоддзі Тэрэспаль быў адным з найбуйнейшых уладанняў Чартарыскіх.

З 1975 па 1998 гады Тэрэспаль уваходзіў у склад Бяльскага ваяводства. Да 2013 года Тэрэспаль быў цэнтрам вясковай гміны Тэрэспаль, хоць і не ўваходзіў у яе склад.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бяльскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be