wd wp Пошук:

Угар

Угар, Угор’е, Вугор — колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер у межах вёскі Богіна.

Гісторыя

Пячатка з гербам Угара

У 1787 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Адамовіча праз возера Богінскае была пабудавана штучная дамба, якая злучыла Богіна з мястэчкам Угар[1].

29 сакавіка 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угару Магдэбургскае права і герб: «у срэбным полі Святы Юрай, які забівае дзідай цмока»[2]. У гэты час тут было 48 дымоў.

Месца Угара, 1930 г.

У часы паўстання Т. Касцюшкі 3 чэрвеня 1794 года каля Угара канфедэраты напалі на абоз графа Мікалая Мануцы, які ахоўвалі расійскія войскі. Па здушэнні паўстання граф надумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася каля 350. Урэшце ён спаліў Угар, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маёнтка Богіна. Усе скаргі местачкоўцаў выявіліся марнымі ва ўмовах крызісу дзяржавы і безуладдзя[3].

Зноскі

  1. Вандруем разам у Богіна
  2. Геральдыка беларускіх местаў, 1998, с. 245
  3. Памяць. Браслаўскі раён, 1998

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Араціўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Браслаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be