Ульянаўск
Ульянаўск (руск.: Ульяновск; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па дадзеных 2005 года).
Гісторыя
Заснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку 18 ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У 19 ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку 20 ст. — з Бугульмой.
З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў.
Адукацыя
- Ульянаўскі дзяржаўны ўніверсітэт,
- Ульянаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт,
- Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава,
- Ульянаўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія,
- Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя Галоўнага маршала авіяцыі Б. П. Бугаева
Тэатры
- Ульянаўскі абласны драматычны тэатр імя Івана Ганчарова
- Ульянаўскі абласны тэатр лялек імя Валянціны Лявонцьевай
- Ульянаўскі тэатр юнага гледача «Nebolshoy Тэатр».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандр Міхайлавіч Болдзін (1892—1963) — савецкі хірург
- Іван Аляксандравіч Ганчароў (1812—1891) — рускі пісьменнік
- Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Юрый Фёдаравіч Каралёў (1923—1991)— беларускі дэрматавенеролаг
- Уладзімір Ульянаў (Ленін) (1870—1924) — расійскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Мікалай Аляксеевіч Умаў (1846—1915)— рускі фізік, філосаф
- Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў (1929—1994) — вучоны-гідролаг.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ http://www.ulmeria.ru/ru/node/20547
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ульянаўск
Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты Ульянаўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1928 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.