Усцюжэнскі раён
Усцюжэнскі раён (руск.: Устюженский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Усцюжна.
Геаграфія
Усцюжэнскі раён мяжуе з Чарапавецкім, Чагадошчанскім, Бабаеўскім і Кадуйскім раёнамі, а таксама з Цвярской і Наўгародскай абласцямі. Плошча раёна складае 3558,60 км². Раён размяшчаецца ў басейне Рыбінскага вадасховішча.
Гісторыя
Тэрыторыя на якой зараз размешчаны раён у летапісах і іншых пісьмовых крыніцах называлася Жалезным Полем, была ў складзе Угліцкага ўдзела Маскоўскай дзяржавы, а з 1563 па 1685 гады ў складзе Угліцкага павета. Усцюжэнскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17 127 чалавек.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усцюжэнскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 27 жніўня 2016. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.