wd wp Пошук:

Фельдкірх

Фельдкірх (ням. Feldkirch) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на рацэ Іль, прытоку Рэйна. Самы заходні горад Аўстрыі, знаходзіцца ўсяго ў трох кіламетрах ад мяжы са Швейцарыяй.

Насельніцтва 28607 чалавека па перапісе 2001 года, каля 31 000 па дадзеных 2006 года. Фельдкірх — другі па велічыні горад Форарльберга пасля Дорнбірна, пераўзыходіць па колькасці насельніцтва сталіцу правінцыі — Брэгенц.

Кліматаграма Фельдкірх
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
68
 
3
-3
 
 
65
 
5
-2
 
 
73
 
10
1
 
 
87
 
14
4
 
 
107
 
19
8
 
 
151
 
22
11
 
 
165
 
24
14
 
 
152
 
24
13
 
 
113
 
20
10
 
 
78
 
14
6
 
 
92
 
8
1
 
 
80
 
4
-2
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: ZAMG

Гісторыя

Фельдкірх упершыню згадваецца ў 830 годзе пад імем Вельдкірыхум. З 1190 года горад належаў графам Манфор, у 1218 годзе атрымаў правы горада. У 1375 годзе ўвайшоў у склад манархіі Габсбургаў.

У 1697 годзе горад моцна пацярпеў ад страшнага пажару, аднак вялікая колькасць старадаўніх дамоў ацалела да нашага часу .

Славутасці

  • Замак Шатэнбург. Замак пабудаваны на гары, якая ўзвышаецца над горадам, у 1260 годзе. Служыў рэзідэнцыяй графам Манфор. Самы вялікі і добра захаваны са старажытных замкаў Форарльберга. Цяпер — краязнаўчы музей.
  • Сабор св. Мікалая. Перабудаваны з больш старадаўняй царквы ў 1478 годзе ў гатычным стылі. Алтар св. Ганны (1521 год) створаны выхадцам горада, Вольфам Хуберам, знакамітым сярэднявечным жывапісцам і скульптарам.
  • Ратуша. Скончана ў 1493 годзе. Фасад упрыгожаны фрэскамі.
  • Вежа Кацэнтурм. Каціная вежа — адна з чатырох захаваных веж сярэднявечных гарадскіх умацаванняў і найбольш вядомая. Пабудавана ў 1507 годзе.

Культура

З 2003 года ў Фельдкірхе штогод прысуджаецца аўстрыйская прэмія ў вобласці паэзіі — прэмія Фельдкірха.

Палітычная сітуацыя

Бургамістр камуны — Вільфрыд Берхтальд (АНП) па выніках выбараў 2005 года.

Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be