Фергана
Фергана (узб.: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва Узбекістане, у паўднёвай частцы Ферганскай даліны, адміністрацыйны цэнтр Ферганскага вілаета.
Геаграфія
Фергана знаходзіцца на ўсходзе Узбекістана, прыблізна за 420 км на ўсход ад Ташкента — сталіцы краіны, і за 75 км на захад ад Андыжана. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Ферганскай Даліны. Тэрыторыя Ферганы — 70 км². Размешчаны горад на вышыні 580 метраў над узроўнем мора.
Клімат
Клімат Ферганы, як і ўсёй даліны, кантынентальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпература студзеня — 3,2 ° (для Ферганы), абсалютны мінімум — 25 °. Снегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпература ліпеня 28 °, максімальная 42,4 °.
У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.
Вядомыя асобы
- Рыма Валяр’янаўна Андрэева (нар. 1926) — беларускі, рускі і ўзбекскі архітэктар.
- Генадзь Аляксеевіч Браніцкі (нар. 1938) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1988), прафесар (1989).
- Вольга Раманоўская (1951—2013) — беларуская мастачка.
- Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
Літаратура
- Фергана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фергана
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.