wd wp Пошук:

Фрыгія

Карта

Фрыгія (стар.-грэч.: Φρυγία) — старажытная гістарычная вобласць і дзяржава на захадзе Малой Азіі.

Па сведчанню Герадота, фрыгійцы калісьці насялялі поўнач Балканскага паўвострава і зваліся брыгамі. Сучасныя даследчыкі падзяляюць гэты пункт гледжання і лічаць, што фрыгійцы перасяліліся ў Малую Азію з Еўропы прыкладна ў 1200 г. да н. э. Відавочна, яны адыгралі значную ролю ў разбурэнні імперыі хетаў. Большая частка фрыгійцаў асела ў горнай лясістай мясцовасці на ўсход ад Лідыі і Карыі, якая і атрымала найменне Фрыгіі. Яе галоўным цэнтрам стаў горад Гордзіан.

Найхутчэй, фрыгійская дзяржава склалася ўжо ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., але набыла вялікі ўплыў у апошняй трэці VIII ст. да н. э., калі займала значную частку сучаснай Турцыі. Аднак яна была саслаблена нашэсцямі кімерыйцаў. Падчас чарговага нашэсця ў 696 г. да н. э. фрыгійскі валадар Мідас скончыў жыццё самагубствам. Каля 620 г. да н. э. фрыгійская дзяржава была разбурана кімерыйцамі, а сама Фрыгія ўвайшла ў склад Лідыі.

Як гістарычная вобласць Малой Азіі, Фрыгія ўзгадвалася да канца існавання Усходняй Рымскай імперыі. Яна адыгрывала вялікую культурную ролю ў жыцці ўсяго Міжземнамор’я. Адсюль распаўсюдзіўся культ багіні-маці Кібелы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя краіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be