wd wp Пошук:

Фрыдак-Містак

Фры́дак-Мі́стак (чэшск.: Frýdek-Místek [ˈfriːdɛk ˈmiːstɛk]) был. Фры́дэк-Мі́стэк (ням.: Friedeck-Mistek) — горад на ўсходзе Чэшскай Рэспублікі, у Мараўскасілезскім краі, на рацэ Остравіцы. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Фрыдак-Містак.

Насельніцтва — 60 180 чалавек (2009).

Гісторыя

Горад утварыўся 1 студзеня 1943 года ў выніку аб’яднання горада Фрыдака ў Цешынскай Сілезіі з мараўскім Містакам, які ляжаў на заходнім беразе ракі Остравіцы, якая з’яўляецца мяжой двух гістарычных рэгіёнаў.

Замак узімку
Касцёл Святога Ёдака

Новы горад, які знаходзіўся, як і ўся былая Чэхаславакія, пад нямецкай акупацыяй, атрымаў назву Фрыдэк. Пасля вайны, у 1955 годзе, горад па рашэнні міністэрства ўнутраных спраў стаў называцца Фрыдакам-Містакам.

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1943 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be