wd wp Пошук: ⬜

Фукуока

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фукуока (значэнні). Фукуо́ка (яп.: 福岡市 Фукуока-сі?) — горад, вызначаны ўказам ўрада Японіі і буйны порт на паўднёвым захадзе Японіі; адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Фукуока. Значны індустрыяльны цэнтр. Плошча горада складае 341,70 км ², насельніцтва - 1.461.631 чалавек (1 чэрвеня 2010 г.), шчыльнасць насельніцтва - 4.277,53 чал./км². Горад Фукуока падзелены ракой Накагава на 2 часткі - Хаката (гандлёвая) і Фукуока (адміністрацыйная і дзелавая). Працуе метрапалітэн.

Гісторыя

З VII стагоддзя стаў вядомы гандлёвы горад Хаката, які размясціўся на ўсходнім беразе ракі Накагава. Горад вёў паспяховы гандаль з Кітаем.

Напачатку XVII стагоддзя на заходнім беразе Накагавы даймё Нагамаса Курода пабудаваў замак.

У 1889 годзе абедзве часткі горада было вырашана аб’яднаць пад агульнай назвай Фукуока, што азначае «шчаслівы ўзгорак»[2].

Паводле даследавання праведзеным брытанскім часопісам Monocle, Фукуока была прызнана лепшым горадам для шопінгу ў свеце[3].

Клімат

Клімат Фукуокі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 20,4 23,8 26,3 30,1 32,3 37,3 38,3 37,7 36,5 33,3 27,5 22,1 38,3
Сярэдні максімум, °C 9,9 11,1 14,4 19,5 23,8 26,9 30,9 32,1 28,3 23,4 17,8 12,6 20,9
Сярэдні мінімум, °C 3,4 3,9 6,5 11,1 15,5 19,8 24,2 25,0 21,2 15,3 10,1 5,4 13,5
Абсалютны мінімум, °C −4,6 −5,2 −3,7 0,1 4,8 10,8 13,8 15,4 9,8 4,8 −0,6 −3,1 −5,2
Норма ападкаў, мм 69 72 114 117 144 256 280 172 179 75 85 61 1 623
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Зноскі

  1. ↑ Elevation of Fukuoka, Fukuoka Prefecture, Japan
  2. ↑ Фукуока (Японія). Чэмпіянат свету па водных відах спорту Архівавана 19 верасня 2008.
  3. ↑ Top 25 livable cities Архівавана 22 ліпеня 2012.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1889 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be