wd wp Пошук:

Хабараўск

Гістарычны цэнтры горада

Хабараўск (руск.: Хабаровск) — горад у Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Далёкаўсходняй федэральнай акругі і Хабараўскага краю. Порт на рацэ Амур. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысловы і культурны цэнтр. Насельніцтва 579,0 тыс. чал. (2005). Плошча горада — 37,2 тыс. га.

Гісторыя

Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар рускага землепраходца XVII стагоддзя Ерафея Хабарава. З 1880 горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтр Прыморскай вобласці, з 1884 — адміністрацыйны цэнтр Прыамурскага генерал-губернатарства. У Хабараўск перайменаваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсенал». У пачатку 20 стагоддзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтр Далёкага Усходу, з 1904 года база Амурскай ваеннай флатыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 года цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 года — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з г.Камсамольск-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.

Эканоміка

Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергетычнае і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, кабель), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгка, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. http://page-history-khab.narod.ru/1.htm
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты Хабараўскага края Катэгорыя·Населеныя пункты азіяцкай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Хабараўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be