wd wp Пошук:

Хаджаабадскі раён

Хаджаабадскі раён (узб.: Хўжаобод тумани, Xo’jaobod tumani) — туман, размешчаны на паўднёвым усходзе Андыжанскай вобласці (Узбекістан). Утвораны 29 верасня 1926, у 1973 быў аддзелены Джалакудукскі раён, у 1992 — Булакбашынскі раён. Сталіца — горад Хаджаабад.

Склад

Раён складаецца з 1 горада (шахары), 4 сельсаветаў (кішлак-фукаралар-ігіні) (уключаюць 33 вёскі):

Характарыстыка

Рэльеф прадстаўлены гарамі Чылустун і Кіршанган, Алайскі хрыбет; а таксама адыры і раўніны. Клімат высокіх субтрапічных нагор’яў. Сярэдняя тэмпература ліпеня +26.7 З, лютага −3.5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 300—350 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны Шахрыхансай, Акбурасай, Паўднёвы Ферганскі канал; 5 помпавых станцый. Беражы рэк і саеў умацаваныя гранітам. Глебы пераважна ў адырах светлыя і тыповыя шэразёмы. Мінеральныя рэсурсы: нафта, прыродны газ, вапняк, друз і граніт.

Спасылкі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Узбекістана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be