Хампстэд
Хампстэд (Хэмпстэд; англ.: Hampstead) — тэрыторыя («вёска», village) на паўночным захадзе Камдэна, дзе знаходзіцца самы вялікі лонданскі парк — Хэмпстэд-Хіт.
Гісторыя
У XVIII стагоддзі — бальнеалагічны курорт, вядомы сваімі жалезнымі водамі. Будаўніцтва Паўночналонданскай чыгункі ў 1860-я гады палегчыла зносіны Хэмпстэда з цэнтрам Лондана. Ён стаў інтэнсіўна забудоўвацца, пераважна загараднымі дамамі дачнага тыпу. Арыстакратычны Кенвуд-хаус і асабнякі некаторых жыхароў Хампстэда, уключаючы Зігмунда Фрэйда і Джона Кітса, абвешчаны музеямі.
Напачатку XXI стагоддзя
Хэмпстэд — адзін з самых дарагіх раёнаў Лондана. У 2011 годзе тут было прададзена амаль 5 % усіх лонданскіх дамоў, кошт якіх перавышае 1 млн фунтаў, кошт 7,5 % дамоў — складае больш 5 мільёнаў фунтаў, а 7 % дамоў — каштуюць больш 10 мільёнаў фунтаў.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хампстэд
- Сева Новгородцев Прогулки по Лондону: Хэмпстед (руск.) . Русская служба Би-би-си (3 ліпеня 2012). Праверана 3 ліпеня 2012.
Катэгорыя·Раёны Лондана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.