Хамхын
Хамхын (кар. 함흥시, 咸興市) — другі па велічыні горад у КНДР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хамгён-Намдо на ўсходзе КНДР.
Геаграфія
Хамхын знаходзіцца на левым беразе ракі Санчхон, ва ўсходняй частцы раўніны Хамхын (함흥평야).
Клімат
- Сярэднегадавая тэмпература паветра —10,3 °C
- Адносная вільготнасць паветра — 68,1 %
- Сярэдняя хуткасць ветру — 1,7 м/с
Клімат Хамхына | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдняя тэмпература, °C | −4,1 | −1,7 | 3,4 | 10,3 | 15,5 | 19,2 | 22,5 | 23,1 | 18,4 | 12,5 | 5,1 | −0,9 | 10,3 |
Гісторыя
Горад вядомы на Карэйскім паўвостраве з сярэдніх стагоддзяў. Гэта радзіма Лі Сон Ге (1335—1408), які вядомы ў гістарыяграфіі Карэі як кароль Тхэчжо — заснавальнік дынастыі Часон. Ён праславіўся ў другой палове XIV стагоддзя сваімі перамогамі над манголамі і японскімі піратамі, пасля чаго стварыў сваю дынастыю. Гэтая дынастыя праіснавала з канца XIV да пачатку ХХ стагоддзя[2].
Перад пачаткам Карэйскай вайны ў Хамхыне быў адкрыты медыцынскі інстытут (адзін з 15 першых вышэйшых навучальных устаноў краіны)[3].
2 ліпеня 1950 года Дом культуры Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам, які знаходзіўся ў горадзе Хамхын, быў перададзены карэйскаму таварыству культурнай сувязі з СССР[4].
З 1960 па 1967 год з’яўляўся горадам прамога падпарадкавання.
У канцы 2005 года горад Хынам стаў адміністрацыйнай часткай Хамхына.
Насельніцтва
У 2008 годзе насельніцтва Хамхына складала 768 551 жыхароў[5].
Эканоміка
Пасля завяршэння будаўніцтва ў гэтым раёне двух каскадаў гідраэлектрастанцый (Чанджынган і Пуджонган) Хамхын разам з суседнім прыбярэжным горадам Хынам ператварыліся ў буйны прамысловы вузел[6][7].
У другой палове 1970-х гадоў Хамхын ўяўляў сабой найбуйнейшы ў КНДР цэнтр хімічнай прамысловасці (тут вырабляліся пластмаса, сінтэтычныя смолы і інш.), а таксама цяжкага машынабудавання (выпускалася металургічнае, горнаруднае, энергетычнае і хімічнае абсталяванне), сельгасмашынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, выплаўлення алюмінія, тэкстыльнай (шаўковая, ваўняная), абутковай, харчасмакавай, тытунёвай прамысловасці і вытворчасці будматэрыялаў[6].
У 1981 годзе колькасць насельніцтва горада складала 775 тыс. чалавек, асновай эканомікі ў гэты час з’яўляліся хімічная прамысловасць, каляровая металургія (выплаўленьне алюмінія і выраб вырабаў з яго), машынабудаванне, тэкстыльная прамысловасць і прадпрыемствы харчовай прамысловасці[7].
Сучасны Хамхын — важны цэнтр хімічнай прамысловасці КНДР, у першую чаргу дзякуючы буйному камбінату, дзе вырабляюцца ўгнаенні і іншыя неабходныя ў народнай гаспадарцы рэчывы. Горад таксама з’яўляецца буйным портам для знешняга гандлю. Прамысловасць прадстаўлена вытворчасцю тэкстыля (прынамсі, віналона), металаканструкцый, машынабудавання, харчовай прамысловасці[2].
У наваколлях горада маюцца сельскагаспадарчыя фермы і палі, дзе вырошчваюць розныя культуры[2].
Турызм
У горадзе развіты гастранамічны турызм[2].
У горадзе ёсць прыморская зона адпачынку Мачжон з пяшчаным пляжам, якая ўключае гатэль і вялікую колькасць катэджаў[2].
Гандаль
Транспарт
Дзейнічае тралейбусная лінія, якая злучае Хамхын з суседнім горадам Хынам[8].
У горадзе размешчаны порт з выхадам у Японскае мора[2].
Адукацыя
У горадзе дзейнічаюць больш за дзесятак ВНУ і тэхнікумаў[2].
Бібліятэкі
- Грамадская бібліятэка[2]
- Навукова-тэхнічная бібліятэка — пасля рамонту будынак быў моцна зменены. Бібліятэка паўторна адкрылася ў 2017 годзе. Будынак мае светла-блакітны колер, перад ім усталяваная вялікая інсталяцыя ў выглядзе атама і электронаў. Сам будынак ўпрыгожаны мноствам элементаў дэкору, якія намякаюць на перадавыя тэхналогіі і «стыль будучыні»[2].
Культура
- Хамхын Вялікі тэатр — з’яўляецца самым вялікім тэатральным будынкам у КНДР[2].
Славутасці
- Сонхвадан — былое праўленне губернатара правінцыі. Раней існаваў цэлы комплекс будынкаў XV стагоддзя. Комплекс моцна пацярпеў падчас розных войнаў, але адзін будынак захаваўся і цяпер мае статус культурна-гістарычнага помніка[2].
- Рэзідэнцыі Лі Сон Ге ў якой ён пражываў пасля адрачэння ад трона. Уяўляе сабой комплекс драўляных будынкаў у традыцыйным карэйскім стылі. На тэрыторыі палаца знаходзіцца значная колькасць гістарычных помнікаў і аб’ектаў. У комплекс уваходзіць хвоя, узрост якой 450 гадоў. Хвоя незвычайным чынам «сцелецца» уздоўж зямлі, то паднімаючыся, то дакранаючыся да грунта і зз’яўляецца падахоўным прыродным помнікам[2].
Помнікі
- Гасцініца «Сінхынсан»[2]
Галерэя
- Выгляд на галоўную вуліцу горада
- Выгляд на Хамхын з манумента Кім Ір Сена
- Вуліца ў Хамхыне
- Індустрыяльныя раёны Хамхына
Зноскі
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/Hamhung
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Второй крупнейший город КНДР показал свои достопримечательности(нявызн.) .
- ↑ За мир на земле Кореи: воспоминания и статьи / сб., редколл., отв. ред. Ю. В. Ванин. М., «Наука», 1985. стр.25
- ↑ Передача двух Домов культуры ВОКСа Корейскому обществу культурной связи с СССР // газета «Правда», № 184 (11658) от 3 июля 1950.
- ↑ national census report.pdf United Nations Statistics Division; 2008 Census of Population of the Democratic People’s Republic of Korea conducted on 1-15 October 2008 (pdf-file)(нявызн.).(недаступная спасылка) Retrieved on 2009-03-18.
- 1 2 Хамхын // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 28. М., «Советская энциклопедия», 1978.
- 1 2 Хамхын // Большой энциклопедический словарь (в 2-х тт.). / редколл., гл. ред. А. М. Прохоров. том 2. М., «Советская энциклопедия», 1991. стр.586
- ↑ Хамхынский троллейбус на сайте TransPhoto
Спасылкі
- Hamhung даведнік на сайце Wikivoyage
- North Korea Uncovered(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012., (North Korea Google Earth)
- Туры юных піянераў, Інфармацыя аб адкрыцці Хамхына для турыстаў, падрабязнасці тураў.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.