Хеб
Хеб (чэшск.: Cheb [ˈxɛp]), был. Эгер (ням.: Eger) — горад у Чэхіі, на рацэ Огржэ. Знаходзіцца на заходняй мяжы Чэхіі з Германіяй, колькасць насельніцтва — 32 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтр раёна Хеб.
Гісторыя
Будаўніцтва першага каменнага граду на месцы славянскага паселішча звязана з нямецкай каланізацыйнай палітыкай ранняга Сярэднявечча.
У XI стагоддзі былое славянскае гарадзішча стала часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі ў складзе ўладанняў Штаўфенаў. Горад меў статус імперскага горада.
У 1157 годзе Хеб перайшоў па спадчыне да нямецкага імператара (кайзера) Фрыдрыха Барбаросы, які перабудаваў стары град у імператарскі пфальц.
У часы кіравання караля Іаана горад, як спадчынны заклад, быў канчаткова далучаны да земляў кароны чэшскай, маючы статус самастойнай зямлі з уласным соймам. Паслугамі Хеба ў сваіх палітычных мэтах карыстаўся і чэшскі кароль Іржы з Падэбрадаў.
У XVI стагоддзі жыхары Хеба пачынаюць прымаць пратэстанцтва. 25 лютага 1634 года ў будынку цяперашняга Хебскага музея быў забіты генералісімус імператарскіх войскаў Альбрэхт фон Валенштэйн.
У другой палове XVII—XVIII павеках горад перабудоўваецца ў стылі барока. У перабудовах удзельнічалі архітэктары К. Дынцэнгофер, А. Лейтэр, П. Баер, Б. Аліпрандзі, А. Пфейфер.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны горад і яго наваколлі адышлі да створанай на тэрыторыі былой імперыі Габсбургаў (Аўстра-Венгрыя) Чэхаславакіі. Гэта пацягнула за сабой пагаршэнне ўзаемаадносін паміж немцамі і іншымі жыхарамі. Англійскі прэм’ер Лойд Джордж празорліва паказваў на тое, што трапленне значнай часткі нямецкага насельніцтва пад юрысдыкцыю зноў утвораных дзяржаў непазбежна прывядзе да новай сусветнай вайны. Прадвеснікам гэтага стаў Судэцкі крызіс, які прывёў да бяскроўнага ўводу нямецкіх войскаў у Чэхаславакію.
Культура
З 1970 года ў Хебе кожныя 2 года праходзіць традыцыйны маладзёжны фестываль духавых аркестраў FIJO. У Хебе ёсць свой музей, тэатр з пастаяннай сцэнай, Дзяржаўная галерэя выяўленчага мастацтва, шэраг прыватных галерэй і абласная бібліятэка.
Славутасці
- Арэал імператарскай крэпасці з гарадскімі ўмацаваннямі (11 ст. на месцы былога славянскага гарадзішча 9-10 ст.), бергфрыд (Чорная вежа)
- капэла Св. Эрхарта і Урсулы
- руіны пфальца (палаца) Фрыдрыха Барбаросы
- плошча караля Іржы з Падэбрадаў
- храм Св. Мікулаша і Св. Алжбеты (Мікалая і Елізаветы)
- Шпалічак, комплекс кіпецкіх дамоў,
- няскончаная ратуша па праекце Аліпрандзі (1723-28)
- былы касцёл Св. Клары (1708-12), архітэктар К. Дыецэнхофер (меркавана).
- касцёл Св. Вацлава (XVII ст.)
- Францысканскі касцёл пры мінарыцкім кляштары (сяр. XII ст.)
- гарадскі музей (з 1873 г.), у доме Пахелбелa, у будынку якога забілі Альбрэхта фон Валенштэйна.
- касцёл Св. Варфаламея
-
дом Габлера
- Град, Чорная вежа
- Імператарскі пфальц
- Плошча
- Кветкі на галоўнай плошчы
- Ратуша
- Пясочная брама
- Шпалічак
- Сабор
- Дзеці каля сабора св. Мікалая
- Былы касцёл Св. Клары
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хеб
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты Дагестана Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.