wd wp Пошук:

Хельсінкі

Хельсінкі — самы буйны горад, сталіца Фінляндыі, (фінск. Helsinki; Хельсінгфорс альбо Гельсінгфорс — швед. Helsingfors), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Уусімаа. Размешчана на беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора. Насельніцтва 574 579 (31.12.2008). Разам з гарадамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніайнен утварае гарадскую агламерацыю — сталічны рэгіён з насельніцтвам больш за мільён чалавек.

Хельсінкі з’яўляецца цэнтрам бізнесу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хельсінкі размешчаны 8 універсітэтаў і 6 тэхналагічных паркаў. 70 % замежных кампаній, якія працуюць у Фінляндыі, размешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хельсінкі адным з самых хуткарослых муніцыпальных раёнаў у Еўропе.

Галоўным міжнародным авіяцыйним вузлом у Фінляндыі з’яўляецца Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа, размешчаны ў 20 кіламетрах ад цэнтра сталіцы. З аэрапорта ажыццяўляюцца прамыя пералёты па ўсім свеце. Шлях ад Хельсінкі да Таліна займае 1,5 гадзіны па моры і 18 хвілін на верталёце. У два іншыя буйныя гарады, Тамперэ і Турку, можна трапіць за 1,5-2 гадзіны на цягніку і 1,5-2,5 гадзіны на машыне.

Гісторыя

Шведскае кіраванне

Заснаваны шведскім каралём Густавам Ваза ў 1550 годзе. Па яго ўказу некалькі сот жыхароў горада Порвааа замацаваліся на тэрыторыі цяперашняга гарадскога раёна Арабія. 12 чэрвеня, дзень падпісання ўказа, лічыцца днём нараджэння горада.

Аднак аказалася, што месца было выбрана няўдала — гавань была занадта мелкаводнай, і ў выніку горад быў перанесены ў раён цяперашняй Каўпаторы (Рыначнай плошчы).

Аж да сярэдзіны XVIII стагоддзя Хельсінкі заставаўся невялікім, амаль цалкам драўляным горадам, тут нярэдка ўспыхвалі эпідэміі чумы.

У 1748 г. на астравах каля Хельсінкі шведамі было пачата будаўніцтва крэпасці Свеаборг (фін. Суаменліна), прызначанай для абароны горада з мора. У выніку пачаўся рост горада; з’яўляюцца першыя каменныя дамы. Аднак сталіцай шведскай Фінляндыі заставаўся Турку (Або).

Горад захоплівалі рускія войскі чатыры разы — двойчы ў ходзе Вялікай Паўночнай вайны, у маі і ліпені 1713 года; 24 жніўня 1742, падчас руска-шведскай вайны 1741—1743 гадоў; 18 лютага 1808 г, падчас руска-шведскай вайны 1808—1809 гадоў.

Сталіца незалежнай Фінляндыі

Пасля абвяшчэння незалежнасці ў ходзе грамадзянскай вайны ў Фінляндыі горад быў некаторы час заняты часткамі фінскай чырвонай арміі, аднак у выніку наступлення генерала Манергейма з Ваасы, падтрыманага нямецкімі войскамі, горад перайшоў пад кантроль буржуазнага фінскага ўрада.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны горад працягваў дынамічна развівацца. Значна пашырылася яго тэрыторыя, раслі новыя жылыя кварталы. Шырокую вядомасць набыў, напрыклад, «горад-сад» Тапіёла (фін. Tapiola, швед. Hagalund; адміністрацыйна падпарадкаваны Эспаа).

У 1952 годзе праведзены летнія Алімпійскія гульні.

У 2007 годзе ў горадзе быў праведзены штогадовы конкурс песні «Еўрабачанне».

Каласатама
Хельсінкі

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Рэльеф

Горад размешчаны ў скалістай мясцовасці. Гістарычны цэнтр горада размешчаны на паўвостраве з вельмі зрэзанай берагавой лініяй. Перапады вышынь у горадзе значныя, а скалы — звычайная частка пейзажу. На рэках у межах горада ёсць вадаспады.

Клімат

Клімат Хельсінкі ўмераны, пераходны паміж кантынентальным і марскім. Зіма працяглая і снежная, лета халаднаватае і за межы каляндарнага не выходзіць. Вясна і восень працяглыя і халаднаватыя. Моцныя маразы — даволі рэдкая з’ява, спякота ўлетку вышэй за 30 °C бывае не кожны год. Максімум ападкаў назіраецца ў канцы лета і на працягу ўсяе восені.

Клімат Хельсінкі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8,5 10,3 16,2 21,9 28,2 31,4 33,7 31,5 26,2 18,2 11,6 9,7 33,7
Сярэдні максімум, °C −1,7 −2,2 1,5 8,0 14,8 18,8 21,9 20,0 14,7 8,8 3,3 0,1 9,0
Сярэдняя тэмпература, °C −5 −5,7 −1,9 4,1 10,4 14,6 17,6 15,8 10,7 5,6 0,4 −3,2 5,3
Сярэдні мінімум, °C −7 −7,9 −4,5 0,5 6,0 10,6 13,9 12,7 8,3 3,8 −1 −5 2,5
Абсалютны мінімум, °C −34,4 −33 −31,3 −19,8 −7 −0,5 4,9 2,1 −4,5 −14,5 −25,5 −35 −35
Норма ападкаў, мм 53 37 36 32 37 61 66 78 63 82 72 57 676
Тэмпература вады, °C 2 1 1 2 5 9 15 17 14 10 7 3 7
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide

Насельніцтва

  • 1810: 4 070
  • 1830: 11 100
  • 1850: 20 700
  • 1880: 43 300
  • 1900: 93 600
  • 1925: 209 800
  • 1960: 425 000
  • 2001: 559 718
  • 2008: 571 354

У 2002 годзе ў горадзе жыло 305 196 чалавек працаздольнага ўзросту, з іх 277 967 мелі працу; 27 229 былі беспрацоўнымі, узровень беспрацоўя — 8,9 %.

Насельніцтва (на 31 снежня 2003 года) — 559 330, гадавы прырост − 0,1 %.

Адукацыя

Галоўны корпус Хельсінкскага ўніверсітэта

У Хельсінкі знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне Хельсінкскі ўніверсітэт, а таксама шэраг іншых вышэйшых навучальных устаноў, у якіх вучыцца 64 128 студэнтаў (з іх 38 454 ва ўніверсітэце). Сярэднюю адукацыю забяспечваюць 190 школ, з іх 22 прыватныя. Усе даныя прыведзены на 2003 год.

Музеі

Транспарт

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://www.hel.fi/hki/helsinki/fi/Helsinki-tietoa+ja+linkkej_/Helsingin+historia
  2. Kaupunkien ja kuntien lukumäärät ja väestötiedotAssociation of Finnish Municipalities. Праверана 15 лютага 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be