wd wp Пошук:

Хернінг

Хернінг (дацк.: Herning) — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвострава Ютландыя. Хернінг — адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёна Цэнтральная Ютландыя. Насельніцтва горада складае 48 531 чалавек (на 1 студзеня 2016 года)[1].

Гісторыя

Хернінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку 19 стагоддзя падчас перыяду меліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва горада значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фермераў раёна. Хернінг узнік як раённы цэнтр гандлю.

У 1913 годзе Хернінг атрымаў права на правядзенне кірмашоў. Так Хернінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасць развівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасцю ў Хернінгу. Цяпер у горадзе знаходзяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.

У 1965 ды 2003 гадах Хернінг стаў «горадам года ў Даніі»[2] па версіі дацкай газеты «Юланс Постэн» (Jyllands-Posten).

У Хернінгу знаходзіцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтр Messecenter Herning[3].

Адукацыя

У Хернінгу знаходзіцца Інстытут бізнесу і тэхналогіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)[4], які з’яўляецца факультэтам сацыяльных навук Орхускага ўніверсітэта (Aarhus Universitet)[5].

Мова

У Хернінгу, як і ў астатняй Ютландыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютландскі ці юцкі (jydsk, jysk).

Славутасці

У Хернінгу знаходзіцца Элія (Elia)[6], унікальная манументальная праца скульптара Інгвара Кронгамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-метровы купал з чатырма лесвіцамі — 10 метраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры кірункі свету.

Зноскі

  1. http://www.statistikbanken.dk/BEF44 (дацк.)  (англ.)
  2. Спіс гарадоў года ў Даніі Архівавана 15 мая 2009. (дацк.)
  3. Сайт выставачнага цэнтра ў Хернінгу (дацк.)  (англ.)
  4. Інстытут бізнесу і тэхналогіі (дацк.)  (англ.)
  5. Орхускі ўніверсітэт (дацк.)  (англ.)
  6. Сайт скульптуры Элія (дацк.)  (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be