wd wp Пошук:

Хмяльніцкі (горад)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хмяльніцкі.

Хмяльні́цкі (укр.: Хмельницький) — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Хмяльніцкай вобласці на захадзе Падолля на рацэ Паўднёвы Буг. Да 1954 г. меў назву Праскураў.

Гісторыя

Горад мае працяглую гісторыю і вядзе свае вытокі ад невялікага паселішча Пласкырыў (польск.: Płoskirów, укр.: Плоскирів) — па назве прытока Паўднёвага Буга ракі Плоскай, час заснавання якога невядомы. Першая пісьмовая згадка пра паселішча змяшчаецца ў прывілеі, выдадзеным вялікім князем і каралём Ягайла у 1431 г. Наяўнасць замка спрыяла ператварэнню Пласкырава ў 60-80-х гадах XVI стагоддзя ў гарадское паселішча. У 1566 г. стараннямі гораду было прадастаўлена магдэбургскае права.

Падчас паўстання Хмяльніцкага ў 1648—1654 гг. Пласкырыў і яго наваколлі неаднаразова аказваліся ў цэнтры супрацьстаяння казацкіх і каралеўскіх войскаў. Мястэчка неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, пры гэтым церпячы вялікіх разбурэнні, з-за чаго горад быў цалкам спустошаны. У 1672 г. Пласкырыў, як і ўсе Падолле, быў акупаваны Асманскай імперыяй. У 1699 г. туркі пакідаюць Падолле. Горад зноў вяртаецца да Рэчы Паспалітай, і вяртаецца ва ўласнасць Замойскіх. Пласкырыўскае староства аказалася цалкам спустошаным, у сувязі з чым Замойскія перасяляюць сюды сялян з Мазовіі і Мазур.

5 ліпеня 1795 г. была ўтворана Падольская губерня ў складзе Расійскай імперыі і адзін з яе паветаў стаў называцца Праскураўскім з цэнтрам у горадзе Праскурава. Менавіта ў гэтым імператарскім ўказе аб стварэнні губерні упершыню з’яўляецца назва Праскураў. Дарэчы, спецыяльнага ўказа аб перайменаванні Пласкырава ў Праскураў не знойдзена і сёння.

У 1870 г. была пабудавана чыгуначная лінія Жмэрынка — Праскураў — Валачыск. На ўсходняй ўскраіне горада была пабудавана чыгуначная станцыя і вакзал. Пракладка чыгункі спрыяла інтэнсіўнаму развіццю горада. На мяжы XIX—ХХ ст. з’яўляюцца буйныя прамысловыя прадпрыемствы (тытунёвая фабрыка, цукровы, чугуналіцейны, цагляны, піваварны заводы, будуюцца жылыя дамы, крамы, гандлёвыя аб’екты, брукуецца маставая, адкрываюцца новыя ўстановы (рэальнае вучылішча і жаночая гімназія, камерцыйнае вучылішча), тэатр (1892 г.), бібліятэка (1901 г.), пракладваецца тэлефонная сетка (1909 г.), з’яўляецца электрычнасць (1911 г.). Насельніцтва горада ўзрастае амаль у 5 разоў і ў 1909 г. складале 36 тыс. жыхароў. Менавіта ў гэты перыяд вызначаецца асноўны напрамак у эканамічным развіцці горада ў пачатку XX ст. Праскураў становіцца найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам Падольскай губерні з гадавым гандлёвым абаротам у 5,5 млн рублёў. Другі фактар, які садзейнічаў бурнаму развіццю горада — размяшчэнне ў Праскураве воінскіх частак і стварэння вялікага ваеннага атрада, што было абумоўлена выгодным стратэгічным размяшчэннем горада паблізу дзяржаўнай мяжы з Аўстра-Венгрыяй.

У перыяд барацьбы ўкраінскага народа за пабудову незалежнай дзяржавы ў 1917—1921 гг. Праскураў меў ролю важнага апорнага пункта Украінскай Народнай Рэспублікі, а ў 1919—1920 гг. знаходзіўся ў цэнтры гэтых падзей. У горадзе тройчы знаходзіўся ўрад УНР і Дырэкторыя (сакавік, лістапад 1919 г., чэрвень 1920 г.). Неаднаразова ў гэтыя гады ў Праскураве бывалі старшыня Цэнтральнай Рады Міхаіл Грушэўскі, старшыня дырэкторыі і галоўны атаман Сымон Пятлюра, камандуючы украінскімі сечавымі стральцамі Яўген Канавалец, вядомыя чыноўнікі і палітыкі УНР.

Адукацыя і навука

Старыя будынкі горада
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be