Хум
Хум (харв.: Hum, італ.: Colmo, ням.: Cholm) — горад-крэпасць у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя, у абшчыне Бузет.
Насельніцтва 17 чалавек (2001 год)[1].
Горад размешчаны на вышыні 349 м, на вяршыні ўзгорка, у пяці кіламетрах ад Роча і ў 9 км на паўднёвы ўсход ад Бузета. З Рочам горад злучаны «Алеяй глаголіцы»; помнікі ў алеі нагадваюць пра значэнне Роча, як цэнтра глагалічнага пісьма.
Гісторыя
Легенда кажа, што горад Хум быў пабудаваны волатамі ў даліне ракі Мірна з каменя.
У дакументах упершыню згадваецца пачынаючы з 1102 года, калі яго звалі Холм (Cholm), назва якога паходзіць ад італьянскага «поўны» (сolmo). Узнік на рэштках рымскага паселішча. У XI стагоддзі атрымаў статус горада.
У свае лепшыя часы горад налічваў да 300 жыхароў.
Славутасці
Хум набыў сваю сучасную форму ў XI стагоддзі. З таго часу практычна нічога не было пабудавана па-за сценамі крэпасці, гэта значыць горад амаль не развіваўся з ранняга сярэднявечча. З’яўляецца вядомым турыстычным цэнтрам.
- Храм Узнясення Марыі (пабудаваны ў 1802 годзе);
- Храм Св. Ераніма з класічным фасадам (пабудова XII стагоддзя), упрыгожаны фрэскамі, надпісамі і графіці візантыйскай эпохі, у тым ліку выкананымі на глаголіцы[2];
- Гарадскія сцены, у межах якіх знаходзяцца дзве невялікія вулачкі.
Таксама ў горадзе ёсць крама, каноба і могілкі. Размешчаны ў горадзе рэстаран Humska Konoba прапануе сваім наведвальнікам хатні каньяк Biska.
Традыцыі
Дагэтуль у горадзе захавана традыцыя выбараў гарадскога прэфекта, якія праходзяць у сярэдзіне чэрвеня. У гэты дзень мужчынскае насельніцтва горада робіць свой выбар нанясеннем рэзак на спецыяльнае жазло. Жартам выбары завуць «выбарамі дурня на год», з прычыны таго, што большую частку насельніцтва складаюць пажылыя людзі з уласцівымі ім праблемамі, а прэфекту прыйдзецца іх вырашаць.
Цікавыя факты
Горад занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса [3] як самы маленькі горад у свеце.
Зноскі
- ↑ Croatia // pop-stat.mashke.org (Праверана 13 ліпеня 2010)
- ↑ Hum najmanji grad na svijetu
- ↑ Ryan James, Hana Mastrini, Mark Baker, Karen Torme Olson, Angela Charlton, Keith Bain, Pippa de Bruyn, Frommer’s Eastern Europe, pg. 179, Frommers (2009), ISBN 0-470-39908-2
Спасылкі
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 27 снежня 2009.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хум
Катэгорыя·Населеныя пункты Лачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.