Цепліцы
Це́пліцы (чэшск.: Teplice; Тэ́пліц, ням.: Teplitz) — горад на паўночным захадзе Чэхіі, у раёне Цепліцы Усцецкага края. Насельніцтва складае 50 379 жыхароў (2012). Размешчаны за 90 км ад Прагі ў Рудных гарах, у даліне ракі Біліны. Вышыня над узроўнем мора — 220 м. Чыгуначны вузел. Бальнеалагічны курорт.
Гісторыя
Археалагічныя раскопкі сведчаць, што першыя пасяленцы з’явіліся тут каля 10-40 тысяч гадоў назад. Пазней, у IV стагоддзі да н.э., тут жылі кельты, а пасля іх германскія плямёны маркаманы і квады.
Тэрмальныя крыніцы былі выяўлены тут ужо ў 762 годзе. Аднак першы ўспамін пра адзні з раёнаў горада — Трнован, датуюцца 1057 годам. Далейшае развіццё Цепліцаў адносяцца ўжо да XII стагоддзя. У 1160 годзе каралева Юта(руск.) бел., жонка Уладзіслава I(руск.) бел., каля старажытнага славянскага паселішча заснавала кляштар манашак-бенедыктынак. Праз стагоддзе на гэтым месцы ўзнік умацаваны горад. Праз Цепліцы праходзіла шырока вядомая дарога «Да Саксаў». Кляштар быў зачынены ў хуткім часе пасля заканчэння Гусіцкіх войнаў, уся яго маёмасць была перададзена ў прыватную ўласнасць.

Уладальнікі горада часта змянялі адзін аднаго, на месцы кляштара быў пабудаваны замак у рэнесансным стылі. Працягвала развівацца курортная галіна. Апошні чэшскі ўласнік Цепліцах Вілем Вхінскі з Вхініцаў і Альбрэхт фон Валенштэйн былі забіты ў лютым 1643 года ў Хебе. Гэтыя тэрыторыі былі канфіскаваны імператарам і перададзены немцу Яну з Альдрынгена, які сканаў у тым жа годзе пры нявысветленых акалічнасцях, так і не пабачыўшы сваіх новых зямель. Землі Цепліцаў перайшлі да яго сястры, якая у замужжы змяніла прозвішча на Клары.
Пасля Трыццацігадовай вайны часткова знішчанае мясцовае насельніцтва было папоўнена нямецкімі перасяленцамі. Да 1680 года адносяцца найстарэйшыя ў Чэхіі спісы адпачывальнікаў на мясцовых курортах, якія захаваліся да нашых дзён. Клары-Альдрынгены перабудоўваюць замак у стылі барока, У 1718 годзе быў узведзены Чумны слуп Найсвяцейшай Тройцы працы Маціяша Браўна, які і цяпер упрыгожвае Замецкую плошчу горада.
У XVIII стагоддзі інтэнсіўна развіваецца прамысловасць, у 1742 годзе з’яўляюцца медныя рудні. Цепліцы становяцца цэнтрам тэкстыльнай вытворчасці (у прыватнасці, панчохаў). У 1793 годзе ў горадзе адбыўся моцны пажар, у якім згарэла цалкам, або значна пацярпела значная частка драўляных пабудоў. Адбудаваны горад набыў рысы класіцызму.
Цепліцы стаў месцам падпісання ў 1813 годзе дагавора паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй супраць Напалеона.
У 1938 годзе гэтыя землі былі перададзены Трэцяму рэйху як частка «спрадвечна нямецкіх зямель» — Судэтаў. Цепліцы былі вызвалены ўвесну 1945 года. Падчас правядзення Пражскай аперацыі пасля вызвалення сталіцы Чэхаславакіі, Цепліцы стаў пунктам збору і транзіту савецкіх войскаў з Германіі для ачысткі Прагі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Эканоміка
Развіты дакладнае машынабудаванне, хімічная, шклокерамічная, тэкстыльная прамысловасць. У раёне Цепліцаў — здабыча бурага вугалю.
Славутасці
- Цепліцкі замак(ням.) бел.
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа(чэшск.) бел. (1549—1568)
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля(чэшск.) бел. (1585—1594)
- Капліца Адшукання Святога Крыжа(чэшск.) бел. (1728—1730)
- Лютэранскі сабор Святога Варфаламея(чэшск.) бел. (1861—1864)
- Касцёл Святой Лізаветы Венгерскай(чэшск.) бел. (1864—1877)
- Капліца Святога Карла Барамея (Беўранская капліца)(чэшск.) бел. (1866)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага (Чырвоны касцёл)(чэшск.) бел. (1908—1909)
- Старая ратуша (Stará radnice)
- Новая ратуша (Nová radnice)
- Коластуевы вежкі
- Юбілейны фантан (1862)
- Чумны слуп (Morový sloup)
- Плошча Бенеша (Benešovo náměstí)
- Плошча Свабоды (náměstí Svobody)
- Замкавая плошча (Zámecké náměstí)
-
Замкавы парк(чэшск.) бел.
Цепліцкі замак
Касцёл Узвіжання Святога КрыжаКасцёл Святога Яна Хрысціцеля
Капліца Адшукання Святога КрыжаКасцёл Святой Лізаветы Венгерскай
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага (Чырвоны касцёл)
Лютэранскі сабор Святога Варфаламея
Капліца Святога Карла Барамея (Беўранская капліца)
Плошча Бенеша
Плошча СвабодыСтарая ратуша
Новая ратушаЮбілейны фантан
Замкавая плошча з Чумным слупом
Замкавы парк
Коластуевы вежкі
Вядомыя асобы
- Антоні Вільгельм Радзівіл — вайсковы дзеяч Прусіі. Генерал артылерыі (1889), XIV ардынат нясвіжскі, XI ардынат клецкі.
Літаратура
- Цепліцы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Теплиц, курорт в Чехии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цепліцы- Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Архівавана 1 кастрычніка 2007. (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.