Цетава
Це́тава (макед.: Тетово, алб.: Tetova) — горад на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, цэнтр абшчыны Цетава, пабудаваны ля падножжа горнага масіва Шар у гісторыка-геаграфічнай вобласці Полаг. Праз Цетава працякае рака Пена. Горад размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора.
Насельніцтва Цетава — 52 915 чалавек (2002). У Цетава два ўніверсітэты: Дзяржаўны ўніверсітэт Цетава і міжнародны Паўднёва-ўсходне-еўрапейскі ўніверсітэт. Праз Цетава праходзіць шаша з Скоп’е на Госцівар.
Па легендзе, горад названы ў гонар героя Цета, які, нібы, ачысціў горад ад змей.
Гісторыя
Цетава было заснавана ў XIII стагоддзі як невялікі праваслаўны пасёлак — Хцетава, вакол царквы Святой Багародзіцы. У канцы XIV стагоддзя Цетава разам з астатняй Македоніяй было заваявана Асманскай імперыяй. З ростам мусульманскага насельніцтва ў Македоніі ў XV стагоддзі сталі будавацца мячэці, лазні і рынкі. Цетава стала важным гандлёвым цэнтрам для мясцовых земляробаў і рамеснікаў, а таксама важным умацаваным пунктам. Пры турках Цетава звалася Калкандэленам. Да XIX стагоддзя, калі насельніцтва Цетава стала павялічвацца за кошт навакольных вёсак, колькасць жыхароў налічвала 4500. У 1912, у выніку Балканскіх войнаў, Цетава стала сербскім горадам. Падчас Другой сусветнай вайны Цетава кіравалася сумесна Італіяй і яе марыянетачным рэжымам у Албаніі. Камуністычная партыя Македоніі была ўтворана 19 сакавіка 1943 г. у Цетаве.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2002 года ў горадзе пражываюць 52 915 жыхароў. Цетава мае змяшаны этнічны склад.
Нацыянальнасць | Усяго |
---|---|
Македонцы | 18 555 (35,07 %) |
Албанцы | 28 897 (54,61 %) |
Туркі | 1 878 (3,55 %) |
Цыгане | 2 352 (4,44 %) |
Влахі | 13 |
Сербы | 587 |
Башнякі | 156 |
Астатнія | 419 (1,17 %) |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Нови градоначалници во 46 општини (макед.)
Спасылкі
- Сайт абшчыны Цетава (алб.) (макед.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.