wd wp Пошук:

Цэле (Германія)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цэле.

Цэле (ням.: Celle) — горад на поўначы Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Насельніцтва 69 972 чалавек (па стане на 31 снежня 2011). Горад вядомы як «паўднёвая брама» Люнебургскай пусткі і знакаміты сваім Старым горадам з яго чатырма сотнямі фахверкавых дамоў і замкам у стылях рэнесанс і барока.

Гісторыя

Цэле ўпершыню згадваецца ў 985 годзе. Ужо ў XI стагоддзі ён атрымаў права чаканіць сваю манету, а ў 1301 годзе атрымаў гарадскія прывілеі. У 1378 Цэле становіцца рэзідэнцыяй герцагаў Заксен-Вітэнбергскіх, а з 1433 — князёў Люнебургскіх. У 1524 горад прымае Рэфармацыю. З 1665 да 1705, у час кіравання герцага Георга-Вільгельма, горад перажывае культурны росквіт. У 1705 годзе, пасля смерці апошняга, Цэле пераходзіць да княства Браўшвайг–Люнебург. У якасці кампенсацыі, ён становіцца месцам знаходжання шэрагу адміністрацыйных устаноў гэтага княства, у тым ліку суд (нават у нашыя дні Зямельны Сацыяльны Суд Ніжняй Саксоніі і Брэмена знаходзіцца ў Цэле).

Славутасці

Галерэя

  • Фахверкавыя дамы ў Старым горадзе
  • Дом Хопенер хаус
  • Старая ратуша
  • Цэле ўзімку
  • Замак Цэле

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be