Сумы
Су́мы (укр.: Су́ми) — абласны цэнтр Сумскай вобласці Украіны. Буйны горад на паўночным усходзе Украіны. Прамысловы цэнтр, чыгунка. Насельніцтва каля 300000 чалавек.
Гісторыя
Заснаваны ў 1655 годзе. У 1656—1658 гадах пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўднёвай Расіі ад набегаў крымскіх і нагайскіх татараў. У 1658—1765 гг. цэнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўночную вайну ў Сумах у 1708—1709 гадах знаходзілася Стаўка галоўнакамандавання рускай арміі на чале з Пятром I. 3 1765 года цэнтр Сумскай правінцыі, з 1780 года — павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 — Слабодска-Украінскай, з 1835 — Харкаўскай губерні. У 1877 годзе злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. 3 1939 года — абласны цэнтр.
Культура
Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дом-музей А. Чэхава.
Адукацыя и навука
- Сумскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі
- Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
Славутасці
Архітэктурныя помнікі XVIII—XIX ст.: царква Уваскрэсення (1703), Спаса-Праабражэнскі сабор (1776), Ільінская царква (1836).
Гарады-пабрацімы
- Банска-Бістрыца, Славакія (2016)[3]
- Враца, Балгарыя (25 ліпеня 1966)[4][5]
- Гожаў Велькапольскі, Польшча (2006)[4][6][7]
- Замасць, Польшча[8]
- Люблін, Польшча (21 чэрвеня 2002)[4][9]
- Нітра, Славакія[4]
- Острава, Чэхія[4]
- Цэле, Германія (1989)[4][10]
Вядомыя асобы
- Васіль Іванавіч Алешка (1889 — да 1942) — украінскі паэт, празаік, драматург.
- Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў (1902—1970) — геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук, Заслужаны геолаг-разведчык БССР[11].
- Іосіф Пятровіч Лакштанаў (1911—1986) — беларускі акцёр, рэжысёр.
- Кірыл Раманавіч Насаеў (1960—2018) — беларускі кампазітар, дырыжор, хормайстар.
- Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін (1918—1990) — вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі, акадэмік Акадэміі навук СССР[12].
Зноскі
- ↑ Памятная книжка Харьковской губернии на 1862 год — С. 24.
- ↑ http://sumy.ukrstat.gov.ua/?menu=99&level=3
- ↑ https://www.banskabystrica.sk/zivot-v-meste/o-meste/partnerske-mesta/
- 1 2 3 4 5 6 http://www.sumy.net.ua/News/re/0705161.html
- ↑ http://old.vratza.bg/?category=33&sub=90
- ↑ https://gorod.sumy.ua/city_cat_56.html
- ↑ http://www.gorzow.pl/PL/3042/Miasta_partnerskie/
- ↑ http://www.gorod.sumy.ua/city_cat_56.html
- ↑ https://smr.gov.ua/en/misto/mista-partneri/387-m-lyublin-polshcha.html
- ↑ https://www.celle.de/Celle-entdecken/Partnerstädte/Sumy-Ukraine-.php?object=tx,2727.5&ModID=7&FID=2092.182.1&NavID=2727.396&La=1
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — С. 169. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ 322. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.