Цярнопаль
Цярнопаль ці Тэрнопіль[3] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных земляў Галіцыя і Падолле. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).
Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.
Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.
Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.
Адукацыя
У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:
- Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт
- Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
- Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І. Я. Гарбачэўскага
- Цярнопальскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт імя Івана Пулюя
- Цярнопальскі інстытут сацыяльных і інфармацыйных тэхналогій
- Цярнопальскі эксперыментальны інстытут педагагічнай адукацыі
- Цярнопальскі інстытут эканомікі і прадпрымальніцтва
- Цярнопальскі камерцыйны інстытут
- Міжрэгіянальная Акадэмія кіравання персаналам (Цярнопальскі інстытут)
- Еўрапейскі ўніверсітэт (Цярнопальскі філіял)
Вядомыя асобы
- Казімеж Міхалоўскі
- Цэлясцін Лявонавіч Бурстын
- Іван Рудніцкі (нар. 1991) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Галерэя
- Цярнопальскі абласны савет
- Кафедральны сабор
- Жывапісная галерэя
- Саламея Крушальніцкая
- Чэмпіянат Еўропы па водна-маторным спорце
Зноскі
- ↑ сайт — 1990. — С. 5.
- ↑ English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Літаратура
- Цярнопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 195-196. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цярнопаль
Катэгорыя·Населеныя пункты Тэрэбоўлянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Украіны Катэгорыя·Населеныя пункты Цярнопальскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Украіны Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці Катэгорыя·Раёны Украіны Катэгорыя·Раёны Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.