wd wp Пошук: ⬜

Чарневіцкі сельсавет

Чарне́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чарневічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Некаторы час цэнтр сельсавета размяшчаўся ў маёнтку Шабынькі, а пасля быў перанесены ў вёску Чарневічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 673 чалавекі[2], з іх 97,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,3 % — украінцы[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы і Шабынькі.

Зноскі

  1. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be