Чарнігаў
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чарнігаў (значэнні).
Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (9 ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 295,5 тыс. чал. (2005).
Геаграфія
Чарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.
Клімат
Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5.6 °C (22 °F).
Клімат Чарнігава | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 8 | 15 | 21 | 25 | 32 | 32 | 32 | 32 | 30 | 25 | 14 | 11 | 32 |
Сярэдні максімум, °C | 3 | 2 | 3 | 12 | 19 | 22 | 23 | 22 | 17 | 11 | 3 | 0 | 11 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −5 | −5 | 0 | 8 | 14 | 17 | 18 | 17 | 13 | 7 | 1 | −2 | 7 |
Сярэдні мінімум, °C | −8 | −7 | −2 | 3 | 8 | 12 | 13 | 12 | 8 | 3 | −1 | −5 | 3 |
Абсалютны мінімум, °C | −35 | −27 | −27 | −8 | 0 | 2 | 7 | 2 | −3 | −10 | −22 | −26 | −35 |
Норма ападкаў, мм | 42 | 36 | 35 | 42 | 45 | 79 | 80 | 67 | 43 | 35 | 48 | 47 | 599 |
Крыніца: Weatherbase |
Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Чарнігава У IX ст. цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—36 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 года Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.
Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны[2][3].
Насельніцтва
Чисельність
1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
27 716 | 34 359 | 68 597 | 89 585 | 158 873 | 238 141 | 296 347 | 304 994 | 291 641 | 289 400[4] |
Мова
украінская мова | руская | беларуская |
---|---|---|
74,01 % | 24,50 % | 0,29 % |
Прамысловасць
Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас. р. Дняпро). У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.
Культура, адукацыя
2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.
- Нацыянальны ўніверсітэт «Чарнігаўскі калегіум» імя Т. Р. Шаўчэнкі
- Нацыянальны ўніверсітэт «Чарнігаўская політэхніка»
Выдатныя мясціны
Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.
Вядомыя асобы
Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Чарнігава і Ганаровыя грамадзяне Чарнігава
- Дзяніс Уладзіміравіч Скепскі
- Ігар Іванавіч Краўчанка (нар. 1970) — беларускі палітык.
- Віталь Іванавіч Секун (1935—2004[5]) — вучоны, псіхолаг і сацыёлаг, доктар псіхалагічных навук.
Галерэя
- Царква Св. Параскевы Пятніцы
- Царква Св. Барыса і Глеба
- Калегіум
- Царква Св. Кацярыны
- Царква Праабражэння Гасподняга
- Царква Св. Тройцы
- Красная плошча
- Ялецкі манастыр
Спасылкі
- Чарнігаў — старажытны горад на Дзясне ў Юркавым куточку
- Чарнігаўскі форум Архівавана 29 ліпеня 2008.
- Карта Чарнігава
- Неафіцыйны сайт Чарнігіва
- Партал Чарнігіва
- Будаўнічы сайт Чарнігава Архівавана 22 кастрычніка 2010.
- Работа у Чарнігаве Архівавана 12 лютага 2009.
Зноскі
- ↑ http://chernigivstat.gov.ua/statdani/Demog/index.php
- ↑ 10 найбільш зруйнованих міст України, серед яких і місто-герой – Чернігів (ВІДЕО) (нявызн.). 0462 (3 мая 2022).
- ↑ Три месяца войны России в Украине: главные события, фотографии и инфографика (нявызн.). BBC News (24 мая 2022).
- ↑ Ўжо не 300 тыс - колькі людзей жыве ў Чарнігаве (нявызн.).
- ↑ Секун Віталь Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыя·Населеныя пункты Гараднянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казэлэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карукіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кулыкіўскай пасялковай грамады Катэгорыя·Населеныя пункты Прылуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Прыморскага края Катэгорыя·Населеныя пункты Рыпкынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Украіны Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнігаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Украіны Катэгорыя·Былыя раёны Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Украіны Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Украіны Катэгорыя·Раёны Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Раёны і акругі гарадоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.