Чэнду
Чэнду[2] — горад субправінцыйнага значэння ў паўднёва-заходнім Кітаі, у даліне ракі Міньцзян, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань. Насельніцтва — 14,0 млн чалавек (2010), 5-ы па насельніцтве горад Кітая.
Эмблемай горада з’яўляецца старажытны залаты дыск «Птушкі Залатога Сонца», знойдзены ў 2001 годзе пры раскопках культуры Цзіньша ў межах горада.
Геаграфія
Горад размешчаны на заходнім ускрайку Сычуанскай катлавіны, на раўніне Чэнду. Гарадская акруга працягнулася на 192 км з захаду на ўсход і на 166 км з поўначы на поўдзень, плошча 12 390 км². Мяжуе з гарадскімі акругамі: Дэян, Цзыян, Мэйшань і Яань, а таксама з Нгава-Тыбецка-Цянскай аўтаномнай акругай. Гарадская тэрыторыя размешчана на вышыні каля 500 м над узроўнем мора. Самы нізкі пункт гарадской акругі Чэнду складае 378 м, за межамі горада рэльеф больш разнастайны.
Клімат Чэнду — вільготны субтрапічны.
Цэнтр вывучэння і гадоўлі гіганцкіх панд[3]. У Чэнду плануюць пабудаваць «сталіцу панд» плошчай 69 км². База па абароне і вывучэнні панд будзе ўключаць у сябе тры зоны, кожная з якіх мае сваю функцыю і арыентацыю. Будаўніцтва аб’екта заклікана павысіць узровень навуковых даследаванняў па абароне гіганцкай панды і садзейнічаць захаванню біяразнастайнасці і стварэнні экалагічнай цывілізацыі ў горадзе Чэнду[4].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Чжоу Юэлун, кітайскі прафесійны снукерыст
Зноскі
- ↑ http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
- ↑ zviazda.by
- ↑ Весткі з Кітая — zviazda.by
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.