Чэнстахова

Чэнстахо́ва[2] (польск.: Częstochowa) — горад на правах павета на поўдні Польшчы, на рацэ Варта. Уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Чэнстахоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Па дадзеных на 2013 год, насельніцтва складае 234 472 чалавек. З 1975 па 1998 гады Чэнстахова была цэнтрам Чэнстахоўскага ваяводства.
Славутасці
Горад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Божай Маці, якая захоўваецца з 1382 у Яснагорскім манастыры. Абарона Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісваецца ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».
Брама Яснагорскага манастыра
Помнік Генрыку Сянкевічу
Ратуша (зараз гарадскі музей)
Дом Вялікага князя
Купецкі дом
Дом ФранкэБылы Дзяржаўны банк Расійскай імперыі
Царква Чэнстахоўскага абраза Маці БожайБылая царква св. Кірылы і Мяфодзія (зараз каталіцкая)
Вядомыя асобы
- Аляксандр Прылуцкі (1910—1993) — польскі каталіцкі святар візантыйскага абраду.
Літаратура
- Almanach Częstochowy, Częstochowa 1990-2002 ISSN 0860-7362
- Częstochowa i jej miejsce w kulturze polskiej, Częstochowa 1990
- Dzieje Częstochowy od zarania do czasów współczesnych, Katowice 1964
- Historyczny atlas Polski, Warszawa 2011 ISBN 978-83-7427-323-7
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.