wd wp Пошук:

Чэрвень (горад)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чэрвень, значэнні.

Чэ́рвень[2] (афіц. транс.: Červień; да 18 верасня 1923 года — Ігу́мен) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна. Насельніцтва 9619 чал. (2018)[3].

Геаграфія

Знаходзяцца на р. Чэрвенка (Ігуменка), за 62 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мінск-Магілёў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Ігумен датуецца 1387 г.[4] У 1-й пал. XV ст. мястэчка знаходзілася ва ўладанні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых звестак, у 1447) згадваецца воласць Гумен (лац.: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1595 у Ігумене збіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка. Пад 1669 упершыню згадваецца касцёл. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у мястэчку спыняўся кароль Швецыі Карл XII.

У складзе Расійскай імперыі

Рынак і царква Раства Багародзіцы. 1925 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ігумен апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Новыя ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 паселішча атрымала статус горада і стала цэнтрам павета. 22 студзеня 1796 Ігумену даравалі герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[5]. Станам на 1800 у месце было 85 двароў. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Свентаржэцкім.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ігумен абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад Савецкай Беларусі. Са жніўня 1919 да 9 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

18 верасня 1923 года камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 года горад стаў цэнтрам раёна. 26 чэрвеня 1941 года на выхадзе з Чэрвеня ва ўрочышчы Цагельня НКВД расстраляла каля трох тысяч вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых[6].

1.02.1942 г. на ўскрайку горада былі растраляны яўрэі чэрвеньскага гета (цяпер на гэтым месцы помнік).

У 1989 годзе грамадскасць даведалася пра тое, што Чэрвень стаў другімі Курапатамі — вакол горада знаходзяцца пахаванні тысяч палітычных зняволеных. 18 красавіка 2001 года адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскага герба: вакол сярэбранага куста кветак 5 залатых пчол, якія збіраюць мёд[7].

Насельніцтва

Эканоміка ———

Аўтавакзал

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Чэрвень».

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі, Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Чэрвені працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Славутасці

Крыжаўзвіжанскі касцёл
Мікалаеўская царква
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1995 г., мураваны).
  • Свята-Мікалаеўская царква (1993—2003 г., мураваная).
  • Гістарычная забудова (канец ХІХ — пачатак ХХ ст., фрагменты)
  • «Кацярыненская» вязніца (XVIII ст.) - цяпер пераробленая пад гандлёвы цэнтр
  • Помнікі: помнік вызвалення; помнік землякам; помнік моладзі і камсамольцам і інш.
  • Месца гібелі грамадзян Беларусі, Польшчы і Літвы (ур. Цагельня) — ахвяр бальшавіцкага тэрору[удакладніць]
  • Месца знішчэння яўрэяў Чэрвеня
  • Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
  • Магіла Афанасія Іванавіча Мякоты - дзеда Максіма Багдановіча (на мясцовых хрысціянскіх могілках)

Страчаная спадчына

  • Дом Кудзіна (пачатак XX ст., мураваны) — знесены ў 2019 годзе.
  • Касцёл Узвышэння Св. Крыжа (1799—1800)
  • Сабор Раства Прасв. Багародзіцы (1833)
  • Сінагога
  • Царква Св. Георгія (1975)

  • Гістарычная забудова
  • Будынак гімназіі
  • Забудова плошчы Свабоды
  • Забудова вуліцы Карла Маркса
  • Забудова вуліцы Карла Маркса

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Чэрвеня

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 красавіка 2018. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (руск.)
  4. Jakubowski, J. Opis Księstwa Trockiego z r. 1387: przyczynek do badań nad ustrojem Litwy przedchrześcijańskiej // Przegląd Historyczny. — 1907. — T. V. — S. 44—46.
  5. Ігумен // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Севярын Квяткоўскі. Чэрвень — другія Курапаты // «Радыё Свабода», 27 чэрвеня 2005.
  7. Геральдика на Червенский районный исполнительный комитет
  8. Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 250.
  9. Ihumeń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  10. Червень // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be