wd wp Пошук:

Шалон-ан-Шампань

Пра аднайменны горад у Бургундыі гл. Шалон-сюр-Сон

Шалон-ан-Шампань (фр.: Châlons-en-Champagne, былы Шалон-на-Марне[2] фр.: Châlons-sur-Marne; лац.: Durocatalaunum) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Марна. Насельніцтва — 47 339 чалавек (1999).

Пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі горад быў пераназваны ў Шалон-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву. Шалон з’яўляўся сталіцай рэгіёна Шампань — Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс у Ардэнах і саступае па насельніцтве традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа.

Гістарычная даведка

Да прыходу рымлян на месцы Шалона знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племя каталаўнаў. У Рымскай імперыі горад зваўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталаўнскіх палях.

У Сярэднявеччы вялікую ролю ў кіраванні горадам адыгрывалі мясцовыя біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гільём з Шампо. У XV стагоддзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад англічан. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалон парламент з варожага яму Парыжа.

У гады Другой імперыі пад Шалонам быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне ваенны лагер, які дагэтуль не страціў свайго ваеннага значэння.

Падчас Другой сусветнай вайны (асабліва ў красавіку і ліпені 1944 года) гістарычныя помнікі Шалона моцна пацярпелі падчас бамбардзіровак здейсненных авіяцыяй саюзнікаў.

Помнікі даўніны

  • Сабор Сент-Эцьен, пераважна XIII стагоддзя пабудовы, з фасадам XVII стагоддзя і сярэднявечнымі вітражамі найвышэйшай якасці, адрэстаўраваны ў паваенны час.
  • Царква Нотр-Дам-дэ-Во знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як адзін з паломніцкіх храмаў на шляху Св. Якава. Пілігрымаў у храм прыцягвала выключная рэліквія — пупавіна Хрыста. Царква будавалася з 1157—1217 гг., была часткова разбурана ў гады Рэвалюцыі, пазней рэстаўравалася.
  • Царква Сен-Альпен — помнік ранняй готыкі, не раз перабудоўвалася, вядомая сваімі вітражамі.
  • Царква Св. Яна Хрысціцеля — вынік рэстаўрацыі XIX стагоддзя; менавіта ў ёй быў хрышчоны вынаходнік Нікаля Апер.
  • Побач з класіцыстычнай ратушай 1771 года ў сярэднявечным асабняку захоўваюцца старажытныя рукапісы і інкунабулы.

Гарады-пабрацімы

Шалон-ан-Шампань з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Цэнтр Шалона

Зноскі

  1. Sandre
  2. Шалон-на-Марне // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be