wd wp Пошук:

Шашуолей

Шашуо́лей[1] (літ.: Šešuoliai, традыцыйная беларуская назва — Шашолі) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Шашуолейскай сянюніі. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 138 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолі датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1567 годзе Шашолі сталі мястэчкам, тут збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1890 года ў Шашолях было 22 будынкі.

Найноўшы час

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1890 год — 169 чал., з іх 140 каталікоў і 29 іўдзеяў[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 138 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (1751)
  • Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 909.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Укмяргскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be