Шлезвіг (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шлезвіг (значэнні). Шле́звіг (ням.: Schleswig, дацк.: Slesvig, н.-ням.: Sleswig, палаб. Слаўсвік) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Уваходзіць у склад раёна Шлезвіг-Фленсбург. Насельніцтва складае 24 058 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошча 24,3 км². Афіцыйны код — 01 0 59 075.
Горад стаіць на заходнім ускрайку бухты Шлей, хвалі якой намаляваны на яго гербе[1].
Паходжанне назвы
Бярэ сваю назву ад бухты Шлей у Балтыйскім моры, у канцы якой ён размешчаны, і «Вік» ці «Віг», што азначае заліў на старой мове вікінгаў і сучаснай дацкай мове. Шлезвіг (Slesvig), такім чынам, азначае бухту Шлей. Існуе таксама здагадка, што назва Шлезвіг узнікла па імі аднаго племя заходніх славян, якіое жыло ў «Slavsvick» паміж V і X стагоддзямі.
Славутасці
- Замак Готарп (пабудаваны ў 1161 годзе, рэканструяваны ў XVII стагоддзі архітэктарам Тэсін-малодшым) — былая рэзідэнцыя герцагаў, з садам у стылі барока. У замку захоўваецца копія глобуса Готарфа).
- Шлезвігскі сабор (1134), з грабніцай караля Фрыдрыха I Даніі.
- Холм — старая рыбацкая вёсачка на беразе Шлей.
- Хедэбю — паселішча вікінгаў.
- Алтар Бордэсхальм у Кафедральным саборы (1521, аўтар — Ханс Бругеман) — зроблены ў Даніі, але размешчаны цяпер у Шлезвігу — уваходзіць у Дацкі культурны канон.
Знакамітасці
- У Шлезвігу нарадзіўся Вернер Ганс Фрыдрых Абрагамсан — дацкі пісьменнік і археолаг.
Клімат
Клімат вільготны і марскі. Штогадовая сярэдняя тэмпература 8 °C , сярэднія асадкі 814 мм.
Зноскі
Літаратура
- Шлезвиг, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шлезвіг (горад)
- Афіцыйная старонка
- EastTalk.de — Інфармацыйны партал на рускім і нямецкім (+ гісторыі гарадоў) Архівавана 16 снежня 2008.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.